Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Францыск Скарына і наш час

 

7 красавіка 2016 года а 16-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адбудзецца адкрыццё выстаўкі «Францыск Скарына і наш час».



У межах праекта «волат эпохі Адраджэння», пачынальнік усходнеславянскага кнігадрукавання паўстане як наш сучаснік. Падчас выстаўкі ўпершыню прастора Музея кнігі будзе занятай не кнігамі. Наведвальнік атрымае магчымасць акунуцца ў сучасны свет успрымання сімвалаў і вобразаў беларускага першадрукара, адшукаць яго пазнакі ў прадметах побыту, у школьных аксэсуарах, у студэнцкай і ўвогуле маладзёжнай субкультуры, у асяродку навукоўцаў і калекцыянераў, карпаратыўнай атрыбутыцы, у мастацкім увасабленні тэатра і кіно. 

Наведвальнікаў чакаюць гульні і забавы, а таксама іншыя прыемныя нечаканасці.

Экспануюцца матэрыялы са збораў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (філіял «Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры», філіял «Музей гісторыі беларускага кіно»), Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, гімназіі №1 імя Ф. Скарыны г. Мінска, Полацкай дзяржаўнай гімназіі імя Ф. Скарыны, кавярні «У Францыска», прыватных калекцыянераў.

Экспазіцыя працуе з 7 красавіка да 7 чэрвеня 2016 года.

  

 

 

Опубликовано: 05.04.2016
Больше по рубрике
Со слезами на глазах...
07.12.2015
Посещение Национальной библиотеки
06.12.2015
Объявляется конкурс
03.12.2015
День студента
17.11.2015
Всемирный День студента
17.11.2015
Мисс Осень
13.11.2015
Шчыра віншуем!
02.11.2015
ALMA MATER – 85!
02.11.2015
Посещение выставки «Мятный лев - 2015»
02.11.2015
85-летие нашего университета
28.10.2015