Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Дзясятыя Танкаўскія чытанні

16 верасня ў БДПУ імя М. Танка адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя пад назвай «Дзясятыя Танкаўскія чытанні (да года культуры ў Беларусі)». Актыўны ўдзел у ёй прынялі супрацоўнікі кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій. Даклады нашых былі прызнаныя аднымі з лепшых падчас работы секцый.

Так, кіраўніком секцыі «Нацыянальныя мовы ў гістарычна-культурным аспекце» на канферэнцыі з’яўляўся загадчык нашай кафедры Уладзімір КУЛІКОВІЧ. У сваім выступленні «Састаў і структура слоўніка “Ужыванне і напісанне прыставак / часціц не (ня), ні (ані)”» ён распавёў пра навуковы праект, што выконваецца на кафедры РВТ адносна складання спецыялізаванага слоўніка для рэдакцыйна-выдавецкіх супрацоўнікаў.

На секцыі «Літаратура ў сучаснай мультыкультурнай і інфармацыйнай прасторы» выступілі дацэнт Дзіна ЗЫЛЕВІЧ з дакладам «Аўтарская кніга ў сучаснай беларускай літаратуры» і аспірант кафедры РВТ Яўгенія Лабоха з паведамленнем на тэму «Перакладная мастацкая літаратура ў сучасным літаратурным працэсе Беларусі».

Удзельнікамі студэнцкай секцыі «Праблемы сучаснага літаратуразнаўства і мовазнаўства ў работах маладых даследчыкаў» сталі студэнтка 4 курса факультэта Прынттэхналогій і медыякамунікацый Ксенія ТАРАСЕВІЧ з дакладам «Дызайн вокладак выданняў Максіма Танка», а таксама выпускніца гэтага года спецыяльнасці выдавецкая справа завочнага факультэта Таццяна МАРУНЯК. Тэма яе практыка-арынтаванага даклада была наступнай: «Проблематика духовности человека в духовно-просветительских и богословских трудах архиепискора Аристарха (Станкевича)».

Так трымаць і надалей! Кафедра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій — лепшая!

Крысціна Казачэнка, 3 курс, спец. “Выдавецкая справа”


Уладзімір Куліковіч падчас выступлення


Удзельнікі канферэнцыі злевана направа: У. Куліковіч, С. Тарасава (ГрДУ імя Я. Купалы), Д. Дзятко (БДПУ імя М. Танка)


У. Куліковіч і М. Шабовіч (БДПУ імя М. Танка)




Опубликовано: 20.09.2016
Больше по рубрике
Профсоюзный актив в ГУО "Жодинский детский дом"
13.06.2016
Поездка в Детский дом: дарим улыбки детям!
26.05.2016
Выставка картин Яны Журавлевой: "Я просто рисую то, что вижу в своей голове"
25.05.2016
Предстоящая поездка в Детский дом
16.05.2016
День Рождения ФИТ - 2016
15.05.2016
ХХ Международная выставка «СМИ в Беларуси»
15.05.2016
Открылась юбилейная выставка
13.05.2016
Фестиваль «Дружба факультетов»
26.04.2016
Книжный марафон
17.04.2016
Усё пра М. Багдановіча ў інтэрнэце
16.04.2016