Пазнанне праз экскурсію, ці Якія формы заняткаў практыкуюць на кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій
Сучасная педагогіка прапануе безліч прыёмаў і метадаў правядзення заняткаў у студэнцкай аўдыторыі. На кафедры РВТ стала добрай традыцыяй практыкаваць вучобу з экскурсіяй, адкрыццё новага праз азнаямленне з рэдактарскай працай на месцах – у рэдакцыйных установах.
Студэнты 2-га курса спецыяльнасці Выдавецкая справа разам са сваім кіраўніком Уладзімірам КУЛІКОВІЧАМ у апошні дзень восені (30.11.23) менавіта з гэтай мэтай наведалі бібліятэку Нацыянальнай акадэміі навук. Тут для іх супрацоўнікі бібліятэкі правялі аглядную экскурсію, пазнаёмілі са спецыфікай навуковай работы аддзелаў, прадэманстравалі тэхналогіі падрыхтоўкі даведачнай літаратуры ў Цэнтры энцыклапедычных выданняў.
Вынікам сустрэчы сталі новыя веды для студэнтаў, дамоўленасць з кіраўніком Цэнтра САМУЭЛЬ Сафіяй Пятроўнай адносна арганізацыі вытворчай практыкі для выпускнікоў, тэмы дыпломных работ якіх будуць звязаны са стварэннем канцэпцыі даведачных выданняў, а таксама прапанова распрацаваць сумесныя тэмы навуковых даследаванняў.
Святлана Хваленя, аспірантка кафедры РВТ