Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Вынікі дзяржаўнага экзамену ў выдаўцоў

Які ён сучасны выдавецка-паліграфічны комплекс Рэспублікі Беларусь? Што павінен ведаць рэдактар пра аўтарскае права? Якія бываюць псіхалагічныя тыпы аўтараў і як з імі працаваць рэдактару? Ад чаго залежаць дызайн і канструяванне выдання? Як ажыццявіць эфектыўную рэкламную кампанію выдавецкага праекта?..
На ўсе гэтыя і шмат іншых пытанняў давялося адказваць студэнтам-выпускнікам факультэта ПіМ спецыяльнасці “выдавецкая справа” падчас Дзяржаўнага экзамену па спецыяльнасці, які адбыўся з 17 па 19 красавіка 2019 г. А выпускнікам завочнага факультэта – 23 красавіка. Ацэньвалі веды будучых маладых спецыялістаў, сттаршыня камісіі галоўны рэдактар “Настаўніцкай газеты” Вадзім Кнышаў, загадчык каф. РВТ Уладзімір Куліковіч, дацэнт кафедры РВТ Вольга Токар. Па выніках іспыту сярэдні бал выпускнікоў – 8,3.

 
Экзамен на стацыянары адбыўся напярэдадні канчатковага размеркавання, якое прайшло на факультэце 22 красавіка 2019 г. Як адзначыла дэкан факультэта ПіМ Таццяна Далгова:
 – Сёлета, як і ў папярэднія гады, усе студэнты-бюджэтнікі мелі магчымасць выбіраць з прапанаваных ім месцаў будучай працы. На жаль, мы не змаглі задаволіць усе заяўкі працадаўцаў. А таму хочацца яшчэ раз нагадаць тым, каму патрэбны спецыялісты з кваліфікацыяй «рэдактар-тэхнолаг», плануйце сустрэчы з імі, супрацоўнікамі кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій загадзя. Як мінімум за паўгода да размеркавання, якое стартуе ў нас штогод у сакавіку.


Опубликовано: 24.04.2019
Больше по рубрике
Состоялся ректорат университета
23.12.2019
Написание комплексных контрольных работ
12.11.2019
Состоялся ректорат университета
28.10.2019
Состоялся совет университета
28.10.2019
Назначение стипендий по итогам летней экзаменационной сессии
29.09.2019
Международный семинар в ВГУ им. П.М. Машерова
27.09.2019
БДТУ запрашае на семінар Уладзіміра Куліковіча
26.09.2019
Состоялся совет университета
24.09.2019
Поздравляем с Днем знаний!
02.09.2019
Торжественная церемония посвящения в первокурсники состоится 2 сентября
01.09.2019