Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Свята беларускага пісьменства

Тры мерапрыемствы у старажытным Заслаўі, якія “зрабілі” гэта свята

Сёлета Дзень пісьменства, які традыцыйна праходзіў ў першыя суботу і нядзелю верасня, было вырашана правесці больш масштабна. Студэнты факультэта ВСіП вырашылі таксама завітаць на свята беларускага пісьменства, каб прыняць ўдзел у самых цікавых мерапрыемствах у гэтым годдзе.

Мерапрыемства першае: Літаратурная кавярня

На сцэнічнай пляцоўцы на вуліцы Савецкай былі прадстаўлены лепшыя эпіграмы, бурімэ, выступы паэтаў у межах праграмы “Літаратурная мазаіка”, а таксама прайшла моладзевая акцыя “Чытай па-беларуску” і літаратурная праграма “Юбіляры-2014”.

Мерапрыемства другое: Фестываль кнігі і прэсы

У межах фестывалю была выстаўлена экспазіцыя кніг — пераможцаў нацыянальнага і міжнароднага конкурсаў “Мастацтва кнігі”, фотавыставы “Пераможцы”, экспазіцыі перыёдыкі выдавецкага дома “Звязда”. Тут жа адбыліся сустрэчы з пісьменнікамі, паэтамі, кнігавыдаўцамі і журналістамі.

Мерапрыемства трэцяе: Праэкт Уладзіміа Ліхадзедава

Гісторык Уладзімір Ліхадзедаў на цэнтральный плошчы прэзентаваў Біблію Францыска Скарыны, якую ён надрукаваў па тэхналогіях 16 стагоддзя. Тут жа Уладзімір Ліхадзедаў прадэманстраваў друкарскі станок і станок для вырабу паперы метадам “чэрпання”. Цікава, што у свеце існуе ўсяго некалькі такіх станкоў, а цэлая кніга была надрукавана на падобным станку ўпершыню. Кніг жа, як распавеў Ліхадзедаў, пакуль што надрукавана ўсяго 7. Але, калі цікаўнасць да Біблій будзе павялічвацца, можна будзе надрукаваць большы тыраж.
Асаблівасцю гэтай прэзентацыі стала тое, што кожны жадаючы мог надрукаваць аркуш з Бібліі Скарыны. Мы таксама вырашылі паспрабаваць свае сілы ў выдавецкай справе па тэхналогіі 16 стагоддзя. І у нас усё атрымалася!

Ужо вядома, што у наступным годзе свята адбудзецца у Шчучыне.

      

   

   

Аліна Вольская,
студэнтка 5 курса факультэта ВСіП


Опубликовано: 15.09.2014
Больше по рубрике
НЕОЖИДАННАЯ ВСТРЕЧА
09.01.2017
МЕЖДУНАРОДНОЕ СОТРУДНИЧЕСТВО КАФЕДРЫ РИТ
17.12.2016
Рождественская стажировка в Германии
17.12.2016
Беларуска-польскае супрацоўніцтва кафедры РВТ
05.12.2016
Семінар у Гомелі
29.11.2016
Образование — лицо юности
11.11.2016
Бінарная лекцыя
11.11.2016
Музей КОТА!
30.10.2016
И мы помогаем!
29.10.2016
Хиган 2016
27.10.2016