70-я Навукова-тэхнічная канферэнцыя студэнтаў і магістрантаў
У пятніцу 19 красавіка адбылося пасяджэнне падсекцыі «Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей» 70-й Навукова-тэхнічнай канферэнцыі студэнтаў і магістрантаў БДТУ. Студэнты і магістранты кафедры прадставілі 23 даклады. Навуковыя працы тычыліся усіх абласцей паліграфічнай вытворчасці. У гэтым годзе з'явіўся новы навуковы напрамак, якi прыцягнуў увагу студэнтаў – экалагічныя праблемы, ахова навакольнага асяроддзя, утылізацыя ўпакоўкі, збор і другасная перапрацоўка упакоўкі. Асноўная частка дакладаў традыцыйна была прысвечана павышэнню якасці дадрукарскiх працэсаў, вырабе друкаванай і упаковачнай прадукцыі. Асаблівую цікавасць выклікалі работы, дзе праводзіліся рэальныя даследаванні паліграфічных матэрыялаў, ставіліся вытворчыя эксперыменты.
У працы канферэнцыі прынялі ўдзел студэнты спецыяльнасцяў «Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей», «Выдавецкая справа», «Паліграфічнае абсталяванне і сістэмы апрацоўкі інфармацыі», «Дызайн электронных і Вэб-выданняў». Усе дакладчыкі прадэманстравалі добры ўзровень падрыхтоўкі, упэўнена і цікава прадстаўлялі вынікі сваіх даследаванняў. Найбольш высокі ўзровень прадэманстравалі самыя дасведчаныя ўдзельнікі канферэнцыі: магістранты кафедры Колесава М. С., Кудрашова А. М., Кузьма А. С. Акрамя таго, высокі ўзровень работ прадэманстравалі студэнты 4 курса. Лепшымі аўтарамі дакладаў прызнаныя студэнткі 4 курса, 1 групы Прахарэнка Кацярына (два даклады рознай тэматыкі) і Жураўлёва Яна (самы цікавы даклад).
Тэкст – Мядзяк Д. М.
Фота – Кудрашова А. М.
Опубликовано: 19.04.2019
Больше по рубрике
Информационный час «7 ноября – День Октябрьской революции» на кафедре ПП
13.11.2023
Мастер-класс по специальности «Принттехнологии»
13.11.2023
День открытых дверей БГТУ на факультете ПиМ
01.11.2023
Встреча помощника прокурора со студентами и работниками факультета ПиМ
26.10.2023
Государственная система правовой информации
23.10.2023
Встреча студентов с представителем полиграфической профессии
17.10.2023
14 октября – День матери
16.10.2023
Профориентация в Скиделе
16.10.2023
Национальный кинопроект «На другом берегу»
16.10.2023
17 сентября – День народного единства
22.09.2023