Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Табе, Вялікая Перамога!

Прайшло 70 гадоў з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 22 красавіка ў сваім Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка назваў 70-годдзе сімвалам міру і гераізму, які праявіў наш народ у імя ратавання Бацькаўшчыны, важнейшай падзеяй, асабліва для нашай моладзі.

     

Лёс кожнай сям’і, кожнага асобнага чалавека ў нашай краіне непазбежна звязаны з гэтым самым цяжкім і балючым перыядам. Кожны трэці загінуўшы, 9 200 поўнасцю і часткова знішчаных вёсак, зруйнаваныя гарады і паселішчы, скалечаныя лёсы…

Жахлівыя і падчас жудасныя ўспаміны родных і блізкіх студэнтаў 1 і 2 курсаў факультэтаў ТТЛП і ВсіП (усяго 41 удзельнік) былі пакладзены ў аснову канферэнцый “Жыві і помні” і “Вайна. Народ. Перамога”. Яны былі арганізаваны і праведзены 22 і 23 красавіка дацэнтам кафедры беларускай філалогіі, кіраўніком гуртка “Памяць” В.А.Кузьміч і кіраўніком літаратурнага клуба “Ветліца”, ст. выкладчыкам Н.Я. Савіцкай. 

На канферэнцыю была запрошана археолаг, ст. выкладчык кафедры турызму і прыродакарыстання Н.І.Здановіч. “Зямля, як губка, упітала ў сябе ўсю інфармацыю шматпакутнай Беларусі. Яе не схаваеш,”- распавядала Ніна Іванаўна. За 15 гадоў археалагічнай дзейнасці на тэрыторыях беларускіх замчышчаў (Лідскага, Нясвіжскага, Полацкага, Аршанскага), якія сталі сведкамі шматлікіх вайнаў, выкладчык неаднойчы натыкалася на брацкія магілы і склады са зброяй. 

   

Слухачоў канферэнцыі ўразілі выступленні з успамінамі студэнтак Ганны Хоравай, удзельніцы рэспубліканскага конкурса “Аўтограф”; Кацярыны Шчыгельскай, музей прадзеда каторай Нікіфара Талаха створаны на Украіне; вучаніцы гімназіі №23 г.Мінска Касандры Шахаб, даўняй сяброўкі літаратурнага клуба “Ветліца”, якая напісала эсэ і верш аб трагедыі сям’і сваёй прабабулі і праспявала песню “Жураўлі”, самастойна перакладзеную на кітайскую мову. 

   

   

   

“Шануйце, не забывайце людзей, якія далі нам жыццё і захавалі свабоду” – такімі словамі завяршалі свае выступленні ўсе дакладчыкі. 

   

   

Сапраўды, гэта трэба не мертвым - гэта трэба жывым!..


Опубликовано: 22.04.2014
Больше по рубрике
Что за праздник Хэллоуин
29.10.2015
Духовные основы семейных отношений и ответственного родительства
28.10.2015
День автомобилиста и дорожника Республики Беларусь
25.10.2015
БГТУ – международная стартовая площадка
14.10.2015
День матери в Беларуси
14.10.2015
Нашим Мамам посвящается!!!
14.10.2015
«В гармонии с самим собой»
13.10.2015
Единый день информирования
13.10.2015
«Студенческое самоуправление: опыт и перспективы развития»
07.10.2015
Выборы Президента Республики Беларусь – важнейшее общественно-политическое событие в жизни страны
05.10.2015