Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Вынікі семінара для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

27 верасня 2016 г. на базе Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта адбыўся навучальны семінар-прэзентацыя для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры “Як падрыхтаваць вучня да алімпіяды”.

Семінар быў падрыхтаваны і праведзены загадчыкам кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Уладзімірам Іванавічам Куліковічам, аўтарам 32 вучэбных дапаможнікаў для школы і ўстаноў вышэйшай адукацыі.

Падчас правядзення семінара адбылася прэзентацыя кніг У. І. Куліковіча “Дзённік алімпіёніка”, “Гучанне беларускага слова”, “Беларуская арфаграфія”, а таксама былі дадзены практычныя рэкамендацыі адносна выканання вучнямі алімпіядных заданняў па беларускай мове.

 

У семінары прынялі ўдзел больш за 20 настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры школ і гімназій Мінска. Настаўнікамі былі адзначаны высокі ўзровень арганізацыі і правядзення семінара, актуальнасць агучаных практычных рэкамендацый і неабходнасць далейшага супрацоўніцтва у галіне распрацоўкі сучасных праграм і метадычнага забеспячэння для якаснай падрыхтоўкі вучняў па беларускай мове і літаратуры.

Напрыканцы семінара перад настаўнікамі выступіў ансамбль “Акавіта”.

Увага!

30 верасня (пятніца) 16.00 – 19.00 у канферэнц-зале БДТУ будзе паўторна праведзены семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры “Як падрыхтаваць вучня да алімпіяды”.

Праграма семінара:

  1. Прэзентацыя кніг У. І. Куліковіча “Дзённік алімпіёніка”, “Гучанне беларускага слова”, “Беларуская арфаграфія”. (Кнігі можна набыць).
  2. Практычныя рэкамендацыі адносна выканання алімпіядных заданняў.
  3. Выступленне творчых асоб БДТУ.
Удзел у семінары бясплатны. Падаць заяўку на семінар альбо атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефоне +37529 122-81-03 ці па e-mail: ipk@belstu.by (Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДТУ).

Опубликовано: 29.09.2016
Больше по рубрике
Курсы повышения квалификации для управляющих жилой недвижимостью
09.12.2015
Повышение квалификации специалистов Белорусского газоперерабатывающего завода
08.12.2015
Профессионализация кадров для управления жилой недвижимостью
25.06.2015
Желаете получить новую востребованную квалификацию всего за 2 года? Вам в ИПКиП БГТУ!
19.06.2015
Поздравляем выпускников ИПКиП!
24.03.2015
Тест ИПКиП
31.10.2014