Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Першыя крокі ў навуку з роднай мовай

23 лютага 2021 года на кафедры беларускай філалогіі праведзена студэнцкая навуковая канферэнцыя “Першыя крокі ў навуку з роднай мовай”, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы. Падчас канферэнцыі з дакладамі выступілі:

1. Талібаў Мухамадзій, студэнт 5 групы 3 курса факультэта ЛІД, які расказаў аб рознаўзроўневых падабенствах і адрозненнях рускай і роднай для яго ўзбекскай моў.

2. Андрасюк Ксенія, студэнтка 3 групы 1 курса факультэта ТАР, якая паведаміла аб выніках уласнага даследавання асаблівасцей маўлення аднагодкаў у сацыяльных сетках інтэрнэта.

3. Назарчук Ксенія, студэнтка 1 групы 1 курса ІЭФ, якая расказала аб жыцці і творчасці сваёй любімай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц і прачытала ўласны верш “Маладое пакаленне”.

4. Пазняк Анастасія, студэнтка 7 групы 1 курса ФІТ, якая расказала аб графічных сістэмах (лацінцы, кірыліцы і кітабах) у гісторыі развіцця беларускай мовы.

5. Цай Ангеліна, студэнтка 1 групы 1 курса ІЭФ, якая паведаміла аб выніках уласнага даследавання эргонімаў з каларатыўным кампанентам у горадзе Мінску.

        Выступленні суправаджаліся цікавымі прэзентацыямі і ілюстрацыйным матэрыялам. У якасці слухачоў на канферэнцыі прысутнічалі замежныя студэнты 3 курса.

                                  

                     

                

Опубликовано: 23.02.2021
Больше по рубрике
У госці да Купалы
01.10.2014
Свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета»
28.07.2014
ХІ Міжнародныя Купалаўскія чытанні
25.06.2014
Дзень памяці Максіма Багдановіча
25.05.2014
Навуковая канферэнцыя студэнтаў
01.05.2014
«Русский язык – язык межнационального общения»
24.04.2014
NEW YORK — MIENSK
13.04.2014
Экскурсия в Национальную библиотеку
23.03.2014
В Национальном пресс-центре
23.03.2014
Сладкая экскурсия
18.02.2014