Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Лекцыя супрацоўнікаў Акадэміі навук Беларусі студэнтам факультэта ПіМ

8 красавіка па запрашэнні выкладчыкаў кафедры беларускай філалогіі БДТУ (в.а. заг. каф. Русак В.У. і выкл. Гусевай В.М.) супрацоўнікі Лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі (Гецэвіч Ю.С., Станіславенка Г.Р., Марчык М.У.) правялі лекцыю студэнтам спецыяльнасці «Выдавецкая справа» па тэме «Методыка вычыткі электронных тэкстаў вялікага памеру праз сродкі камп’ютарнай платформы www.corpus.by».

Будучыя рэдактары-тэхнолагі даведаліся пра сучасныя распрацоўкі камп’ютарнага распазнавання і сінтэзу маўлення, а таксама атрымалі каштоўныя веды пра найноўшыя методыкі вычыткі электронных тэкстаў на беларускай, рускай, англійскай мовах праз сродкі інтэрнэт-платформы www.corpus.by, створанай айчыннымі спецыялістамі.

 

Гецэвіч Юрый Станіслававіч

загадчык лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення, кандыдат тэхнічных навук

 

Станіславенка Ганна Рыгораўна

малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення, бакалаўр лінгвістыкі, магістр мастацтвазнаўства

 

Марчык Марына Уладзіміраўна

стажор лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення


 


 



Опубликовано: 10.04.2017
Больше по рубрике
Этот День Победы…
09.05.2017
Шлях да навукі
26.04.2017
Библионочь – это увлекательно!
26.04.2017
Сладкая экскурсия
06.04.2017
С Днём Независимости, Бангладеш!
28.03.2017
Знакомство с сокровищницей знаний
20.03.2017
Победитель конкурса
10.03.2017
Учебная экскурсия – органичная часть учебного процесса
27.02.2017
Наша мова – цудоўная, спеўная…
22.02.2017
“Ад Бога дадзена нам мова”
17.02.2017