16 кастрычніка 2025 года студэнты 5 групы 1 курса факультэта ПіМ разам з куратарам Гусевай В.М. (ст. выкл. кафедры беларускай філалогіі) наведалі Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь. Будучыя рэдактары-тэхнолагі даведаліся пра гісторыю і структуру галоўнай бібліятэкі краіны, з цікавасцю пазнаёміліся з экспазіцыяй Музея кнігі, палюбаваліся восеньскім Мінскам з вышыні птушынага палёту.






Опубликовано: 17.10.2025