Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Далёкія і блізкія

28 лютага ў Цэнтры навукі і культуры Рассупрацоўніцтва ў Мінску адбылася сустрэча з прадстаўнікамі татарскай дыяспары ў Беларусі, гасцямі якой сталі студэнты 5 группы 2 курса ПіМ разам з кураторам Т. П. Гуліцкай.

Дырэктар Маладзёжнага цэнта «Ідэль» з Казані Н.Ф. Галеева расказала пра важнасць захавання памяці свайго роду, пазнаёміла з электроннымі рэсурсамі, якія дазваляюць знайсці продкаў, скласці радавод.

Усе, хто сабраўся на сустрэчу, не толькі даведаліся пра традыцыю і культуру татараў, але і сталі актыўнымі ўдзельнікамі майстар-класа па прыгатаванні традыцыйнай стравы -  чак-чака. Невялікі імправізаваны канцэрт стаў добрым завяршэннем цудоўнага сяброўскага вечара. Было падкрэслена, што такія кантакты стануць традыцыйнымі, паколькі ў БДТУ адкрыты Цэнтр татарскай мовы і культуры, а значыць, ёсць магчымасць даведацца адзін пра аднаго лепш.


Опубликовано: 03.03.2025
Больше по рубрике
Знакомимся с достопримечательностями Беларуси
30.03.2021
Знакомимся с историей Беларуси
02.03.2021
Першыя крокі ў навуку з роднай мовай
23.02.2021
XХVIII Мінская Міжнародная кніжная выстава-кірмаш
19.02.2021
Міжнародны дзень роднай мовы ў БДТУ
19.02.2021
Майстэрня Дзеда Мароза
29.12.2020
Экскурсия в Национальную библиотеку РБ
21.12.2020
3 лістапада – 138 дзень нараджэння Якуба Коласа
04.11.2020
Осень в Минске
30.10.2020
Міжнародны дзень роднай мовы ў БДТУ
21.02.2020