Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Чытаем сусветную класіку па-беларуску

20 лютага на 2 курсе факультэта ПіМ адбылася літаратурная імпрэза “Чытаем сусветную класіку па-беларуску”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Гучалі паэтычныя творы і празаічныя ўрыўкі У. Шэкспіра, П. Шэлі, А. Талстога, Г. Ахматавай, Л. Олкат і інш. ў перакладзе на беларускую мову.

    

Будучыя выдаўцы паразважалі над неабходнасцю перакладу сусветнай літаратуры, параўналі арыгінал “Яўгена Анегіна” А. Пушкіна і два пераклады на беларускую мову, зробленыя  А. Дударом і А. Куляшовым. Студэнты абмеркавалі праблемы дакладнасці і мастацкага ўвасаблення аўтарскага слова праз прызму майстэрства перакладчыка, адзначылі, што пераклад літаратуры на мовы свету – гэта пашырэнне і ўзбагачэнне культуры чалавецтва.

    


Опубликовано: 21.02.2024
Больше по рубрике
Глядзім разам: «Янка Купала ў Славакіі»
23.03.2016
“Моладзь і паліграфія”: вынікі Міжнароднага конкурсу
21.03.2016
“Моладзь і паліграфія”: вынікі Міжнароднага конкурсу
21.03.2016
Да Года культуры і юбілею М. Багдановіча
08.02.2016
Равеснікі стагоддзя
14.12.2015
Воркшоп у Ольдэнбургу
10.11.2015
Гонар славацкага народа
02.11.2015
Таямніцы творчасці
22.10.2015
Японія чытае Багдановіча
22.09.2015
Славацкімі шляхамі Янкі Купалы
01.07.2015