Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОВРМ
Наука
Праект “Вэтэраны Вялікай Айчыннай вайны БДТУ” ў дзеянні

Напярэдадні Свята Перамогі 5 мая бібліятэка БДТУ сумесна з архівам наладзілі выставу 40 асабовых спраў ветэранаў вайны, да якіх раздрукавалі фота ветэранаў і ўзнагародныя лісты, каб кожны жадаючы мог спрычыніцца  да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны праз лёс былых салдат і партызан, якія працавалі ў нашым вузе.

Літаратурны клуб “Ветліца” прадставіў асобны стэнд з Праектам “Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны БДТУ” , матэрыяламі па ажыццяўленні праекта, новымі распрацоўкамі. Падрыхтавала творчую працу пра свайго бацьку Ползіка Паладзія Васільевіча выкладчыца БДТУ Брусянцова Таццяна Паладзьеўна. Унучка былога рэктара Раманава Уладзіміра Сяргеевіча Раманава Ганна Міхайлаўна прадставіла клубу біяграфічную даведку пра дзеда на рускай і англійскай мовах і 5 фатаграфій. Клубам падрыхтаваны матэрыялы   па выніках работы студэнтаў у архівах “Яны змагаліся за Радзіму” (18 стар.) і літаратурна-музыкальнай кампазіцыі “Боль праз гады”, прымеркаванай да пачатку вайны 22 чэрвеня (14 стар.).

Акрамя таго былі прадстаўлены папка матэрыялаў сустрэч у клубе з прафесарам Кулажанкам Уладзімірам Андрэевічам і, вядома, 11 кніг літаратурна-мастацкага альманаха “AVE” (Адраджэнне. Вера. Еднасць), які выходзіць у БДТУ з 2003 г. Ва ўсіх нумарах альманаха адлюстравана ваенная тэматыка, друкавалі свае творы і ветэраны.

Пад рубрыкай “ Чатыры прафесары – чатыры паэты” (Анціпаў В.Р, Кулажанка У.А., Новікаў Г.І., Саламонаў А.А.) пададзены творы названых аўтараў, надрукаваныя ў розных нумарах альманахаў.


Опубликовано: 10.05.2022
Больше по рубрике
Состоялось заседание ректората БГТУ
07.09.2023
Поздравление ректора БГТУ Игоря Витальевича Войтова с Днем знаний
31.08.2023
Экскурсия учащихся детского лесничества в БГТУ
01.08.2023
Начало внутренних вступительных испытаний в БГТУ
26.07.2023
Заседание Республиканского совета ректоров вузов прошло в Минске
25.07.2023
ПОЧЕМУ ОПАСЕН УКУС КОМАРА?
22.07.2023
Поздравляем с юбилеем!
20.07.2023
Стартовала приемная кампания 2023
18.07.2023
Граждане Зимбабве смогут учиться в БГТУ
18.07.2023
День молодежи
18.07.2023