Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОВРМ
Наука
Дзяржаўна музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на праграму “ГУЛЬНЯ Ў ЛІТАРЫ, АБО ДАЙСЦІ ДА МЕСЦА МОЦЫ”

21 мая 2022 года, у межах Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае дарослых і дзяцей на вялікую інтэрактыўную праграму “Гульня ў літары, або Дайсці да месца моцы”.

Толькі ў музейную ноч у Траецкім прадмесці, у будынку музея, лакалізуецца загадкавае Месца Моцы. Шанс трапіць туды атрымае кожны наведвальнік, але ці кожны адолее цярністы шлях?

А шлях той будзе пралягаць праз свет беларускіх літар, словаў і твораў, у якіх і крыецца ўся моц і святло душы чалавечай. Як скарынаўскія наборшчыкі, збіраючы літарку да літаркі, наведвальнікі мусяць прайсці пакручастымі пуцявінамі літаратуры ў самых розных яе ўвасабленнях. Толькі пасля таго, як яны ўрэшце дабяруцца да вытокаў, ім адчыніць свае дзверы самая сакральная лакацыя музея – Месца Моцы.

Падарожнічаючы па музейных залах, здабываючы запаветныя літары, вандроўнікі набудуць каштоўныя веды і карысныя ўменні, незабыўныя ўражанні і новыя знаёмствы, цудоўны настрой і мноства іншых скарбаў.

На шляху да Месца Моцы дарослых і дзяцей чакаюць літаратурныя квэсты і мовазнаўчыя гульні, тэатральныя пастаноўкі і творчыя сустрэчы, музычныя выступленні і мастацкія праграмы. А таксама - выставы, экскурсіі, майстар-класы, зоны для фота і рэлаксу. І яшчэ – сюрпрызы і падарункі кожнаму!

Запрашаем у дарогу! Бярыце дзяцей, сяброў, каханых ці выпадковых знаёмых і прыходзьце на Багдановіча, 13.

Квіткі: 10 руб. – дарослы, 5 руб. – дзіцячы (да 12 гадоў), дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.

! Кожны дарослы наведвальнік атрымае зніжку на квіток 50%, правільна адказаўшы на ўваходзе на кантрольнае пытанне-пароль.

! Будзе дзейнічаць адзіны квіток  коштам 15 рублёў на наведванне двух музеяў – Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (гэта мы) і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча (гэта наш філіял, знаходзіцца побач).

Квіткі можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/317208 або праз касу музея.

Наш адрас: г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13.

Тэл. +375 (17) 363-56-21, +375 (17) 363-94-65.

ПРАГРАМА:

 

18:00 – 19:30      “Літаратурны квіз для дзяцей” ад Наталлі Галко і праекта “Скарбонка гульняў”

 

18:15 – 19:45      Музычна-пластычная фантазія “Казкі дзядзькі Якуба” ад Тэатра юнага гледача.

Адкрыццё выставы “Цудоўны свет дзіцячай кнігі”. Гульнявая праграма для дзяцей з удзелам пісьменніка Уладзіміра Ліпскага.

                           

 

18:30 – 20:30      Майстар-клас “Ствараем вобраз беларуса ў суаўтарстве з Рэпіным” ад мастачкі Марыны Эрэнбург (на базе выставы “Леў Талстой. Вобраз, створаны Рэпіным”)

 

18:30, 20:30        Куратарская экскурсія Ірыны Князевай па выставе «А Вы не из Витебска?..» да 135-годдзя Марка Шагала

 

19:30 – 20:30      Сустрэча з рэжысёрам фільма “Марк Шагал. Нерэальная рэальнасць” Зояй Катовіч. Паказ фільма

 

19:30 – 20:30      Мовазнаўчая гульня “Загадкі дзеда Кандрата”

 

20:30 – 22:00      “Літаратурны квіз для дарослых” ад Наталлі Галко

 

21:00 – 22:30      Мастацкая праграма “Дарожка” фальклорнага гурта "Этнасуполка" БДУКМ (кіраўнік – Таццяна Пладунова)

 

18:00 – 22:30      Квэст “Таямніцы экспазіцый”

 

19:00 – 22:30      Праца лакацыі “Месца Моцы”

 

22:30 – 23:00      Выступленне спявачкі LEAR

 

У праграме магчымы нязначныя змяненні.


Опубликовано: 19.05.2022
Больше по рубрике
Завершилась приемная кампания магистратуры 2023 года
17.07.2023
БГТУ объявляет прием в аспирантуру и докторантуру в 2023 году
12.07.2023
"Деревяшке" 200 млн лет. Что такое ксилотека и почему она наше национальное достояние?
10.07.2023
В Белорусском государственном технологическом университете состоялась торжественная церемония вручения диплома исследователя выпускнику факультета информационных технологий Сари Банжаку
07.07.2023
Питьевой режим на производстве
07.07.2023
Экскурсия студентов БГТУ в издательство «Аверсэв»
06.07.2023
БГТУ подписал меморандум о взаимопонимании с Новгородским государственным университетом имени Ярослава Мудрого
05.07.2023
«… Мне нравится моя будущая профессия» Итоги первой практики студентов специальности «Издательское дело»
05.07.2023
Участие БГТУ в мероприятиях на День Независимости 3 июля
04.07.2023
Уважаемые профессора, преподаватели, сотрудники, студенты, магистранты и аспиранты Белорусского государственного технологического университета
03.07.2023