Паседжанні філалагічнай падсекцыі 68-й навукова-тэхнічнай канферэнцыі
студэнтаў і магістрантаў БДТУ прайшлі з19 па 22 красавіка.
На 5 секцыйных паседжаннях, якія вызначаліся шырокім і разнастайным
праблемным полем, прынялі ўдзел пераважна студэнты пачатковых курсаў.
Удзельнікі секцый “Няхай гучаць у кожным слове і продкі нашы, і
вякі” (старшыня –дацэнт В.А. Кузьміч) і “Мая Радзіма – гонар мой”
(старшыня – к.ф.н. дацэнт Т.М. Федарцова) прадэманстравалі свае даследчыя
навыкі па стварэнні радаводаў, вывучэнні традыцый малой радзімы і культурнай
спадчыны Беларусі.
Даклады, прысвечаныя аналізу творчасці класікаў беларускай літаратуры Янкі
Купалы і Якуба Коласа, 135-годдзе якіх адзначаецца ў 2017 годзе, прагучалі на
паседжанні “Нам засталася спадчына”(старшыня – к.ф.н. дацэнт Т.М.
Федарцова).
Удзельнікамі паседжання “Руская мова як сродак навуковай і культурнай
камунікацыі” сталі замежныя навучэнцы ўніверсітэта – прадстаўнікі 10
краін. Дакладчыкі выступілі з паведамленнямі лінгвістычнай і лінгвакраіназнаўчай
тэматыкі. Перад замежнымі навучэнцамі з прэзентацыямі выступілі прадстаўнікі
ўсіх кафедр інжынерна-эканамічнага факультэта. Яны правялі прафарыентацыйную
гутарку, пазнаёмілі патэнцыяльных абітурыентаў са спецыяльнасцямі, на якія
будзе ажыццяўляцца набор у будучым навучальным годзе.
Актуальным праблемам сучаснай лінгвістыкі і літаратуразнаўства былі
прысвечаны даклады ўдзельнікаў паседжання “Слова ў часе і прасторы” (старшыня –
выкл. В.М. Гусева), якое было арганізавана на факультэце ПіМ.
Выкладчыкі кафедры беларускай філалогіі выказваюць шчырыя словы падзякі
ўсім удзельнікам канферэнцыі за падрыхтоўку цікавых дакладаў і жадаюць маладым
даследчыкам плёну ў будучай навуковай дзейнасці.