Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОВРМ
Наука
Актуальные программы стипендий и стажировок (обновлено)

Конкурс Праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва Беларусь-Украіна

У межах Праграмы тэрытарыяльнага супрацоўніцтва "Беларусь-Украіна" ладзіцца першы конкурс праектаў.

Праграма скіравана на наладжванне памежнага супрацоўніцтва з удзелам мясцовых жыхароў, устаноў, арганізацый, прадпрыемстваў і супольнасцей з мэтай сумеснага развіцця вызначаных памежных рэгіёнаў: Брэсцкага, Гомельскага, Валынскага, Кіеўскага, Роўненскага, Жытомірскага і Чарнігаўскага.

Вітаюцца прапановы праектаў у наступных сферах:

  • культура, адукацыя і спорт;
  • вырашэнне праблемаў экалогіі, занятасці, аховы здароўя і іншых пытанняў, што маюць транспамежнае значэнне;
  • паляпшэнне ўмоў жыцця мясцовых супольнасцеў праз сумесныя праекты ў падтрымку сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Патрабаванні да прапаноў праектаў:

- транспамежны характар праекту з удзелам мінімум аднаго партнёра з кожнай краіны праграмы;

- некамерцыйнасць праекту (праект ня мусіць быць скіраваны на прыбытак).

Тэрмін рэалізацыі праектаў можа складаць 9 -18 месяцаў. Фінансаванне можа быць аказана на 90% усіх выдаткаў па праекце. Астатнія сродкі мусяць быць атрыманы з іншых крыніц. Памер грантаў складае 60-250 тыс. еўра.

Бенефіцыярамі могуць быць:

- рэгіянальныя і мясцовыя органы ўлады, а таксама арганізацыі/установы, што імі заснаваны;

- няўрадавыя ды некамерцыйныя арганізацыі, праекты якіх прадстаўляюць агульнадзяржаўны інтарэс.

Дэдлайн - 19 красавіка 2016 года. Падрабязнасці - тут. Па дадатковых пытаннях, калі ласка, звяртайцеся па тэл.: (033) 683 11 92, на е-мэйл: vlaskinav@outlook.com (Аляксандр Уласкін).


Стыпендыі МЗС Эстоніі ў Талінскім тэхнічным універсітэце

Міністэрства замежных спраў Эстоніі прапануе стыпендыі для навучання ў магістратуры ў Талінскім тэхнічным універсітэце для кандыдатаў з Беларусі, Украіны, Грузіі, Азербайджана.

Тэрмін стыпендыяльнай праграмы - гады, памер штомесячнай стыпендыі складае 400 еўра (стыпендыя выплочваецца на працягу навучальнага года - з 1 верасня па 30 чэрвеня).

Стыпендыі прапануюцца для навучання па наступных праграмах:

- права,

- інжынерыя навакольнага асяроддзя і менеджмэнт,

- прамысловая інжынерыя і менеджмэнт,

- тэхналогія кіравання,

- міжнароднае бізнес-адміністраванне,

- міжнародныя адносіны і еўрапейска-азіяцкія даследаванні,

- праца і арганізацыйная псіхалогія.

Колькасць стыпендый абмежаваная.

Каб падаць заяўку суіскальніка, калі ласка, дашліце сваё матывацыйнае эсэ на е-мэйл:study@ttu.ee (з тэмай ліста "Ministry of Foreign Affairs scholarship - назва праграмы").

У матывацыйным эсэ неабходна пазначыць:

1. назву навучальнай праграмы Талінскага тэхнічнага ўніверсітэта;

2. прычыны, па якіх Вы абралі Эстонію ў якасці краіны для атрымання адукацыі;

3. падставы выбару навучальнай праграмы;

4. Вашыя планы пасля выпуску і атрымання дыплому.

Патрабавані да файла матывацыйнага эсэ:

- шрыфт Times New Roman, памер сімвалаў 12,

- міжстрокавы інтэрвал 1,5,

- аб'ём максімум 1,5 старонкі,

- назва файла "ІМЯ. ПРОЗВІШЧА".

Апошні дзень падачы заяўкі - 1 траўня 2016 года. Стыпендыяты будуць абвешчаны ў чэрвені 2016 года і атрымаюць паведамленні праз электронную пошту. Падрабязнасці - тут.

Стыпендыі Ўр
ада Румыніі для замежных студэнтаў

Урад Румыніі прапануе 85 стыпендый для замежных студэнтаў і аспірантаў.

Прыярытэт аддаецца кандыдатам з краін, якія не ўваходзяць у Еўразвяз і з якімі Румынія не мае пагадненняў аб супрацоўніцтве ў сферы культуры і адукацыі. Стыпендыя пакрывае выдаткі на вучобу, на пражыванне. Стыпендыяты атрымліваюць штомесячную фінансавую падтрымку.

Стыпендыяльная праграма не ўключае пакрыццё выдаткаў на харчаванне, мясцовы і міжнародны транспарт.

Дэдлайн - 15 сакавіка 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.


Обучение в США использованию геоинформационных технологий в экологии

Сообщество "SCGIS" (США) предлагает стипендии для участия в обучающей программе по использованию ГИС-технологий в природоохранной деятельности.

Обучение пройдёт в США с 30 мая по 22 июня 2016 года. Приглашаются представители экологических неправительственных организаций, участники некоммерческих природоохранных проектов университетов, научно-исследовательских институтов и т.д.

Интенсивный 3-недельный курс рассчитан на освоение современных программных продуктов для использования геоинформационных систем в экологических (природоохранных) проектах. Программа обучения предполагает участие в конференциях по теме геоинформационных технологий, которые пройдут в Монтерее и Сан-Диего (Калифорния, США).

Стипендия подразумевает частичное финансирование расходов на поездку и предоставляется на конкурсной основе. Заявку необходимо заполнить на английском языке.

Заявки оцениваются по 3-м основным критериям:

Рабочий язык обучения - английский. Синхронный перевод на конференциях и учебных курсах не предусмотрен. Желательно знание английского на уровне общения с коллегами и понимания предметной области. Тем не менее, владение английским языком не является критерием в отборе заявок.

В конкурсе могут участвовать представители Беларуси, Украины, России, Монголии, Армении и других стран. 

Скачать форму заявки и инструкцию по её заполнению.

Кандидатам необходимо отправить заявку на е-мейл: scgis.belarus@gmail.com. Дедлайн - 6 февраля 2016 года. Подробная информация - здесь.

Адкрытае грамадства: Стыпендыі для студэнтаў і выкладчыкаў універсітэтаў

Фундацыя "Адкрытае грамадства" прапануе стыпендыі ў падтрымку міжнароднай акадэмічнай мабільнасці студэнтаў-дактарантаў і выкладчыкаў універсітэтаў. Стыпендыі выдаткоўваюцца на кароткатэрміновыя міжнародныя акадэмічныя праекты - даследчыя візіты (для карыстання бібліятэкамі, архівамі, рэсурсамі ўніверсітэтаў), развіццё навучальнай праграмы/курсу і міжнароднае супрацоўніцтва для ўзгаднення навуковых публікацый. Фундацыя зыходзіць з таго, што ўніверсітэты ёсць жыццёва важнай часткай грамадства і граюць значную ролю ў дасягненні прагрэсіўных сістэмных зменаў, распрацоўцы інавацыных рашэнняў.

Стыпендыі выдаткоўваюцца на падставе значнасці даследаванняў і сувязі з мясцовымі супольнасцямі ў справе паглыблення дэбатаў па складаных грамадскіх пытаннях. Стыпендыі выдаткоўваюцца на праекты тэрмінам 2-9 месяцаў. Памер стыпендыі для студэнтаў-дактарантаў складае 10 тыс. даляраў ЗША, для выкладчыкаў - 15 тыс. даляраў ЗША.

Суіскальнікамі могуць з'яўляцца:

- студэнты-дактаранты, якія навучаюцца ва ўніверсітэце сваёй краіны альбо ў замежнай вышэйшай навучальнай установе,

- выкладчыкі факультэтаў універсітэтаў (поўная занятасць).

Вітаюцца праекты ў наступных дысцыплінах: права, заканадаўства і кіраванне; устойлівае развіццё і кіраванне прыроднымі рэсурсамі; эканамічныя правы і пашырэнне магчымасцяў бедных; ахова здароўя, сацыяльная праца і развіццё супольнасці; палітыка і заканадаўства ў галіне новых медыя; інклюзіўная адукацыя; пост-канфліктныя даследаванні; правы чалавека.

Прымаюцца заяўкі кандыдатаў наступных краінБеларусь, Малдова Боснія і Герцэгавіна, Сербія, Косава, Македонія, Азербайджан, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, Манголія, Палестына, Туніс, Егіпет, Сірыя, Емен, Судан, Паўднёвы Судан, Афганістан, Албанія, Ангола, Камбоджа, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Рэспубліка Конга, Эрытрэя, Экватарыяльная Гвінея, Гвінея, Папуа Новая Гвінея, Гаіці, Свазілэнд, Экватарыяльная Гвінея, Эфіопія, Лаос, М'янма, Непал.

У стыпендыяльнай праграме адсутнічае дыскрымінацыя па падставе ўзросту, расы, колеру, полу, рэлігіі, сэксуальнае арыентацыі, інваліднасці.

Заяўкі падаюцца выключна анлайн да 15 лютага 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы (pdf).


Опубликовано: 04.02.2016
Больше по рубрике
БГТУ принимает участие в XIII Форуме вузов инженерно-технологического профиля Союзного государства
26.09.2024
Реальные шаги сотрудничества БГТУ и КНР в сфере образования и науки
22.08.2024
Игорь Войтов подписал соглашение о сотрудничестве с Высшей школой нефти (г. Альметьевск, Республика Татарстан).
02.08.2024
Благодарственные письма в адрес БГТУ
15.07.2024
Ученые из Узбекистана стажируются в БГТУ
11.07.2024
Вручение дипломов иностранным выпускникам совместных образовательных программ 2024 г.
28.06.2024
Ректор БГТУ Игорь Войтов подписал Меморандум о взаимопонимании с Уханьским университетом и Меморандум о взаимопонимании с Ляонинским университетом
26.06.2024
Визит делегации Хуайиньского педагогического университета (КНР) в БГТУ
14.06.2024
Татарстан и Беларусь свяжут новые программы в образовательной сфере
12.06.2024
Визит делегации БГТУ в Казань, Россия
11.06.2024