Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОВРМ
Наука
Святкуем разам

10 верасня 2022 года БДТУ прыняў удзел у святкаванні 955-годдзя горада Мінск.

 

На пляцоўцы ўніверсітэта ў Парку Перамогі выступілі творчыя калектывы. Сярод іх былі вакальны ансамбль выкладчыкаў і супрацоўнікаў “Акавіта” і  літаратурны клуб “Ветліца”. Прыгожыя яркія нацыянальныя касцюмы  “Акавіты” і выкананне беларускіх народных песень прыцягвалі ўвагу гледачоў. Многія падпявалі, прасілі разам сфатаграфацца. Адважылася падысці  група кітайскіх грамадзян, якія пастаялі разам з  акавітаўцамі і зрабілі здымкі. Яны былі вельмі радыя і проста шчаслівыя.

Спевы “Акавіты” перамяжалася выступленнем членаў літаратурнага клуба “Ветліца”, якія прачыталі ўласныя творы.

Не прайшоў міма пляцоўкі БДТУ і міністр адукацыі, які  ўдзяліў увагу спартыўнаму клубу, і, размаўляючы з загадчыкам кафедры фізкультуры, слухаў нашы вершы і песні.

Нягледзячы на халоднае надвор’е, усе - і гледачы, і выканаўцы - былі вясёлыя, задаволеныя добрай арганізацыяй, прыроднай і створанай прыгажосцю, яркімі фарбамі восені, касцюмаў, стэндаў,  прыцягальнымі мелодыямі і шчырымі ўсмешкамі.

 

Матэрыял падрыхтавала Савіцкая Н.Я. Фота прэс-цэнтра БДТУ

 


Опубликовано: 16.09.2022
Больше по рубрике
Межвузовый фестиваль "АРТ-вакацыi-2024"
21.03.2024
Участие БГТУ в семинаре по инженерной подготовке
21.03.2024
Итоги первой недели конференции «Мой первый шаг в науку»
18.03.2024
Амаль прафесійная зацікаўленасць
15.03.2024
Літаратурны клуб “Ветліца” запрашае
14.03.2024
Конференция "Мой первый шаг в науку"
13.03.2024
КАФЕДРА РЭДАКЦЫЙНА-ВЫДАВЕЦКІХ ТЭХНАЛОГІЙ НА МІЖНАРОДНАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ
12.03.2024
Акция «Мы – против наркотиков!»
05.03.2024
1 марта стартует республиканская акция «День безопасности. Внимание всем!»
29.02.2024
Будь смелым и иди вперед. Инструменты самореализации
28.02.2024