Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОВРМ
Наука
Літаратурны клуб “Ветліца” праводзіць акцыю "Чытаем разам!" на тэму “Вечная бітва Дабра са Злом”

 “Вечная бітва  Дабра са Злом”

 24.05.22 (аўторак) у 15.30  у кабінеце літаратурнага клуба (інтэрнат 5, паверх 6) адбылася акцыя: “Чытаем разам!” на тэму “Вечная бітва Дабра са Злом у новым прачытанні Джона Толкіна”, прысвечаная 130-годдзю пісьменніка.

Джон Роналд Роуэл Толкін – англійскі пісьменнік, адзін з заснавальнікаў жанра фэнтэзі – нарадзіўся ў 1892 годзе і скончыў свой зямны шлях у 1973. Ён аўтар бестселлераў “Хоббіт” (1937), працяг  – трылогія “Уладары кольцаў”  (“Захавальнікі кальца”,  “Дзве  цвердзі”,  “Вяртанне караля”), выдадзеная ў 1954 – 1955 гадах. Апошнюю – пятую кнігу “Сільмарыліён” ужо пасля смерці бацькі выдаў яго сын.

Кнігі Толкіна глыбока ўвайшлі ў кола чытання мільёнаў дарослых і дзяцей, а затым узнік амаль рэлігійны культ, у які чытачы ператварылі кожны напісаны ім радок.

Яго трылогія – гэта фантазійны філасофскі раман аб вечнай бітве і адінстве Дабра і Зла і аб асабістай адказнасці кожнага за зробленае дзеянне. Гэта маральная прытча  аб карумпцыйнай сутнасці ўлады, і як яна была звергнута з трона. Ён паказвае, як далёка можа завесці непамернае жаданне Улады, узбагачанае цудамі тэхнічнага прагрэсу (гэта магічная сіла кольцаў), і як можа супрацьстаяць разлагальнай спакусе ўлады просты маленькі чалавек.

Знакаміты вучоны з Оксварда перажыў дзве сустветныя вайны і, зразумеўшы сутнасць падзей і маральныя заганы ўладароў, якія вядуць да знішчэння і войнаў, вельмі ярка і даступна паказаў гэта ў выглядзе казкі, містэрыі, у якой звыш 350 персанажаў і інш.

Кнігі Толкіна актуальныя ў наш жорсткі час, калі ўсё тыя ж маральныя  заганы ўладароў вядуць да новых войнаў, здрады, забойства, фізічнага вынішчэння  мільёнаў людзей.

У клубе сабраліся звыш 20-ці студэнтаў  факультэта ХТіТ з розных курсаў , прысутнічала педагог-арганізатар Светагор К.А.

 Многія з прысутных былі крыху знаёмыя з творчасцю Толкіна – чыталі асобныя кнігі, глядзелі фільмы, але поўнай карціны пра жыццё і творчасць пісьменніка не мелі.

Студэнты чыталі асобныя фрагменты твораў Толкіна, удасканальваючы навыкі чытання на аўдыторыю і атрымліваючы культуралагічныя звесткі. У  заключэнне была прапанавана віктарына, адбыўся дыялог аб творчасці пісьменніка.

 

Кіраўнік літаратурнага клуба                                                Н.Я.Савіцкая


Опубликовано: 26.05.2022
Больше по рубрике
Профориентация в Международный день лесов
22.03.2024
Межвузовый фестиваль "АРТ-вакацыi-2024"
21.03.2024
Участие БГТУ в семинаре по инженерной подготовке
21.03.2024
Итоги первой недели конференции «Мой первый шаг в науку»
18.03.2024
Амаль прафесійная зацікаўленасць
15.03.2024
Літаратурны клуб “Ветліца” запрашае
14.03.2024
Конференция "Мой первый шаг в науку"
13.03.2024
КАФЕДРА РЭДАКЦЫЙНА-ВЫДАВЕЦКІХ ТЭХНАЛОГІЙ НА МІЖНАРОДНАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ
12.03.2024
Акция «Мы – против наркотиков!»
05.03.2024
1 марта стартует республиканская акция «День безопасности. Внимание всем!»
29.02.2024