Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОИВР
Наука
Выдавецкая справа – справа міжнародная



Два семестры, 300 дзён – у параўнанні з усім перыядам навучання тэрмін невялікі. Але актыўныя студэнты могуць паспець за гэты час многае – і на факультэце прынттэхналогій і медыякамунікацый ёсць усе магчымасці для раскрыцця іх талентаў.

300 дзён – менавіта столькі доўжылася навучанне магістранткі кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Ксеніі Тарасевіч ва Універсітэце ім. Адама Міцкевіча ў Познані (Польшча) у межах стыпендыяльнай праграмы для маладых вучоных. Гэта быў неверагодна карысны досвед: не толькі акадэмічны, але і жыццёвы. Вось найбольш цікавыя пункты з спісу рэчаў, якія атрымалася здзейсніць Ксеніі:

1. Наведаць заняткі па спецыяльнасці: эстэтыка кнігі, асновы рэдагавання, карэктура тэкстаў, маркетынг кнігі, літаратурная камунікацыя ў XXI стагоддзі – пералік няпоўны. Лекцыі праводзілі вядомыя ў польскім кнігазнаўстве спецыялісты, якія дзяліліся ведамі з такім натхненнем, што чатыры (а ў некаторыя дні і пяць) пар міналі як адна хвіліна. Самі ж заняткі адбываліся ў атмасферным будынку Collegium Maius, нечым падобным (асабліва ўвечары) да Хогвартса.

2. Паспрабаваць сябе ў якасці выкладчыка і правесці некалькі лекцый і прэзентацый па гісторыі беларускай кнігі ў Познані – што дапамагло спарадкаваць матэрыял для некалькіх наступных польскіх канферэнцый, а таксама паспрыяла абмену досведам з польскімі даследчыкамі (насамрэч маем шмат магчымасцяў супрацоўніцтва, якія будзем развіваць і далей).

3. Напісаць і паспяхова абараніць працу, прысвечаную гісторыі мастацтва беларускай і польскай кнігі.

4. Дакрануцца да старых кніг з універсітэцкай бібліятэкі, пагартаць Берасцейскую Біблію і нават убачыць даўнія сведчанні рэдактарскай працы – напрыклад, старадрукі з карэктурнымі значкамі на палях.

5. Паўдзельнічаць у жыцці шматнацыянальнай Познані: на Каляды разам з усімі на цэнтральнай плошчы заспяваць “Ціхую ноч” на некалькіх мовах (у тым ліку на беларускай!), з’есці традыцыйны рагалік у Дзень святога Марціна і адсвяткаваць стагадовы юбілей Познаньскага ўніверсітэта.

6. Пападарожнічаць не толькі па Польшчы (Варшава, Уроцлаў, Плоцк), а нават за яе межамі: дзякуючы паездкам у Нямеччыну і Грузію ўпершыню палятаць на самалёце і ўбачыць горы (і адразу ж Казбек!).

7. І вядома ж пасябраваць з прадстаўнікамі шматлікіх краін свету (вось дзе разам з польскай спатрэбілася ангельская мова) і надоўга захаваць гэтае сяброўства.

Сапраўды выдавецкая справа – справа міжнародная! А глыбей пазнаць яе таямніцы запрашаем на кафедру рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій – толькі перад гэтым абавязкова зірніце фотарэпартаж з паездкі ;)


   

   

   

   

   




Опубликовано: 05.08.2019
Больше по рубрике
Списки магистрантов, зачисленных на 2024 год
16.07.2024
Ознакомительная практика на факультете ПиМ
15.07.2024
План приема в аспирантуру и докторантуру в 2024 г.
05.07.2024
В БГТУ состоялось вручение дипломов выпускникам 2024 года
28.06.2024
В БГТУ состоялся первый выпуск специалистов по промышленной водоподготовке
28.06.2024
Магистратура. Приемная кампания-2024
26.06.2024
Магистратура БГТУ приглашает на учебу
22.05.2024
МАГИСТРАТУРА БГТУ ПРИГЛАШАЕТ
27.04.2024
МАГИСТРАТУРА БГТУ ПРИГЛАШАЕТ
17.04.2024
Выездные практические занятия на предприятии ОАО «Керамин»
12.04.2024