Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОВРМ
Наука
СМИ о Нас: Уладзімір Куліковіч прэзентаваў у Ашмянах «Дзённік алімпіёніка»
Як падрыхтаваць вучняў да алімпіяды ці цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове і літаратуры, чым зацікавіць дзяцей, як зрабіць родную мову прывабнай і папулярнай? На гэтыя і іншыя пытанні шукалі адказ настаўнікі-філолагі Ашмянскага, Астравецкага і Іўеўскага раёнаў падчас семінара, які адбыўся на мінулым тыдні ў сярэдняй школе №3.
Праўда, для карэспандэнтаў “Ашмянскага весніка” гэты адказ відавочны – усёй сваёй асобай, любоўю да роднай мовы, якая прарасла каранямі на Ашмяншчыне, педагагічным талентам і майстэрствам яго даў загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, а па сумяшчальніцтве наш зямляк Уладзімір Куліковіч. Менавіта такі чалавек здольны разбудзіць дапытлівасць і неабыякавасць да сваёй мовы.
Падчас лінгвістычных заняткаў Уладзімір Іванавіч прэзентаваў некалькі кніг. Сярод іх – трэцяе выданне “Дзённіка алімпіёніка”, які з’ўляецца настольным дапаможнікам не толькі педагогаў-трэнераў, але і вучняў, якія рыхтуюцца да алімпіяд. У ім сабрана каля 500 розных творчых заданняў.


— Важна не проста даць настаўнікам кнігу, трэба яшчэ навучыць ёй карыстацца, — адзначыў Уладзімір Куліковіч. – На семінары мы тлумачым сэнс асобных, нязвыклых заданняў. Такія сустрэчы — а яны запланаваны яшчэ ў Смаргонскім раёне, Гродне, Мінскай, Віцебскай, Гомельскай абласцях – дазваляюць таксама паглядзець на рэакцыю настаўнікаў і зразумець, ці ў правільным кірунку я іду.
Акрамя “Дзённіка алімпіёніка”, попытам у настаўнікаў-філолагаў карыстаюцца яшчэ дзве новыя кніжкі мовазнаўца — зборнік тэстаў для падрыхтоўкі да ЦТ па беларускай мове, падрыхтваны выдавецтвам “Аверсэв”, і кніга “Беларускія месяцы: чаму іх так называюць”.
— Апошнюю кніжку ўзяла, шчыра кажучы, у першую чаргу для сваёй унучкі.Яна зараз у чацвёртым класе. Думаю, этымалогія назваў беларускіх месяцаў, цікавыя факты і тэсты ёй спадабаюцца, — зазначыла настаўніца беларускай мовы і літаратуры Жупранскай СШ Галіна Лукша. — Яшчэ не паспела ўсю кніжку прачытаць, але ўжо зразумела, што і для сябе знайду тут шмат новага і карыснага.
Дарэчы, пашырыць свае веды па беларускай мове дазваляе і прает “ЛюдскІя словы і лЮдскія назвы”, які Уладзімір Куліковіч вядзе на старонках газеты “Ашмянскі веснік”. І хаця некаторыя з прапануемых слоў для нас нязвыклыя, па меншай меры сучасны алімпіёнік павінен імі валодаць, упэўнены настаўнікі.
Вялікае пачынаецца з малога. Глядзіш, і мы загаворым па-беларуску!
Людміла РЫБІК.


Источник: Ашмянскі Веснік

Опубликовано: 28.10.2019
Больше по рубрике
Кафедра ХПД на Добрушской бумажной фабрике
06.03.2024
Второе место – у БГТУ: Итоги хакатона госкорпорации «Росатом»
04.03.2024
Образование и карьера: итоги выставки
04.03.2024
Порулили харвестером, посмотрели на дачный участок глазами дизайнера
01.03.2024
БГТУ: Образование и карьера
29.02.2024
РЕКТОР БГТУ И. В. ВОЙТОВ ПОЗНАКОМИЛСЯ С ОПЫТОМ ПОДГОТОВКИ ТЕХНОЛОГОВ В КАЗАНСКОМ УНИВЕРСИТЕТЕ
16.02.2024
Магистратура БГТУ приглашает!
09.02.2024
День открытых дверей для школ Приморского края
23.01.2024
Обучение в рамках международных договоров
22.01.2024
Телемост-лекция «Атомная энергетика от Вернадского до «Прорыва»
15.12.2023