Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОВРМ
Наука
БДТУ – школе: семінар для настаўнікаў беларускай і рускай мовы і літаратуры
28 кастрычніка 2020 года ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 90-годдзю Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, адбыўся навучальны семінар-прэзентацыя для настаўнікаў беларускай і рускай мовы і літаратуры па актуальных пытаннях падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды.
Семінар быў падрыхтаваны і праведзены загадчыкам кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Уладзімірам Іванавічам Куліковічам, аўтарам вучэбных дапаможнікаў для школ і ўстаноў вышэйшай адукацыі, пры падтрымцы Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДТУ, выдавецтваў “Аверсэв” і “Рэгістр”.


 

Падчас правядзення семінара адбылася прэзентацыя падручнікаў, а таксама былі дадзены практычныя рэкамендацыі адносна выканання вучнямі алімпіядных заданняў па беларускай мове. Перад настаўнікамі выступілі член журы рэспубліканскага конкурсу навуковых работ, дацэнт кафедры медыялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Інга Воюш, дацэнт кафедры РВТ Андрэй Акушэвіч.


 

Настаўнікамі былі адзначаны высокі ўзровень арганізацыі і правядзення семінара, актуальнасць агучаных практычных рэкамендацый і неабходнасць далейшага супрацоўніцтва у галіне распрацоўкі сучасных праграм і метадычнага забеспячэння для якаснай падрыхтоўкі вучняў па беларускай і рускай мове і літаратуры.
Дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Пішчоў С.М. і дэкан факультэта прынттэналогій і медыякамунікацый Далгова Т.А. расказалі ўдзельнікам семінара аб асноўных напрамках адукацыйнай, культурнай і выхаваўчай дзейнасці выкладчыкаў і студэнтаў БДТУ, а таксама прэзентавалі інфармацыйныя матэрыялы пра спецыяльнасці, асаблівасці прыёму для абітурыентаў.


 

Завяршылася мерапрыемства ў актавай зале, дзе слухачы семінара пабывалі на прэм’еры спектакля народнага студэнцкага тэатра БДТУ “Колокол” “Ода кахання” (гісторыя кахання Адама Міцкевіча).
БДТУ выказвае падзяку ўдзельнікам семінара, а таксама жадае поспехаў і перамог вучням і настаўнікам на алімпіядах па беларускай і рускай мове і літаратуры!


Відэаролік аб мерапрыемстве


Опубликовано: 29.10.2020
Больше по рубрике
Открыты новые специальности магистратуры
12.04.2023
На площадке БГТУ прошла мартовская смена НДТП
29.03.2023
КУРСЫ дистанционного обучения ВОИС 2023
01.03.2023
Центр китайского языка и культуры БГТУ приглашает принять участие в Школе молодого китаеведа-2023, организуемой Республиканским институтом китаеведения имени Конфуция БГУ
24.01.2023
Кафедра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій. Жодзіна. Алімпіяда
19.01.2023
Открывается новая специальность в магистратуре БГТУ - "Бизнес-администрирование в лесном комплексе"
23.07.2022
Списки зачисленных в магистратуру БГТУ в 2022 году
20.07.2022
В БГТУ состоялась защита дипломных работ студентами из Казахстана
24.06.2022
Подведены итоги конкурса-олимпиады «Искусство ручной упаковки»
21.03.2022
Переподготовка по специальности "Педагогическая деятельность на английском языке"
05.01.2022