Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОИВР
Наука
Удзел у конкурсе “Залатое пяро “Белай Русі” – 2024”

Удзел у конкурсе “Залатое пяро “Белай Русі” – 2024”

 

У сакавіку – красавіку 2024 года студэнты БДТУ факультэтаў ПіМ, ТАР, ХТіТ пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры беларускай філалогіі Русак В.У, Гуліцкай Т.П., Самахавец В.І. прынялі актыў удзел у першым этапе штогадовага рэспубліканскага конкурсу творчай моладзі “Залатое пяро “Белай Русі”.

У 2024 годзе згаданы конкурс праводзіцца ў жанры эсэ па агульнай тэматыцы “Быць беларусам!” і прысвечаны Году якасці, а таксама 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Галоўная задача конкурсу – папулярызацыя культурна-гістарычных і духоўных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

На раённы этап было накіравана 29 творчых работ, падрыхтаваных студэнтамі нашага ўніверсітэта. У сваіх эсэ маладыя аўтары звярнуліся да лёсу жыхароў нашай Радзімы, якія адстаялі гонар і незалежнасць краіны, расказалі пра мужнасць і гераізм сваіх дзядоў і прадзедаў, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне, акрэслілі ўласны погляд на такую важную для сучаснага грамадства тэму, як патрыятызм, адданасць роднай зямлі, адчуванне сябе часткай беларускага народа.

 

17 мая ў Дзяржаўнай установе “Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы” адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў і пераможцаў раённага этапу.

 

 

 

5 студэнтаў БДТУ атрымалі Дыпломы за прызавыя месцы і грашовыя падарункі:

-  дыпломы ІІІ ступені атрымалі Тамільчык Іван (ПіМ), Курач Кацярына (ПіМ), Чарняева Ганна (ТАР);

-  дыплом ІІ ступені атрымаў  Зайцаў Данііл (ПіМ),

 

-  дыплом І ступені атрымала Загароўская Марыя (ПіМ).

Работа Загароўскай Марыі выйшлі ў другі этап конкурсу.

Арганізатары конкурсу не пакінулі без увагі нікога. Усе ўдзельнікі атрымалі граматы, салодкія падарункі і іншыя прызы, але галоўнае, што ўсе натхніліся да будучай творчай дзейнасці.

Дыпломы і памятныя падарункі творчая моладзь атрымала з рук дэпутата Парламента Ігара Пашкова, генеральнага дырэктара тэатра ім. Янкі Купалы Аляксандра Шастакова і старшыні Ленінскай "Белай Русі" Аляксея Сегаловіча.

Кафедра беларускай філалогіі (факультэт ПіМ) жадае пераможцу раённага этапу Загароўскай Марыі ўдачы на наступных этапах конкурсу, а таксама выказвае шчырыя словы падзякі ўсім ўдзельнікам за актыўнасць і энтузіязм.

 

 


Опубликовано: 18.05.2024
Больше по рубрике
Целевая подготовка кадров по заказу 1AK-GROUP
10.12.2024
Деловое сотрудничество Нижегородского государственного технологического университета им. Р.Е. Алексеева и Белорусского государственного технологического университета.
10.12.2024
Высокая оценка Президента: в БГТУ вручены награды 49 работникам лесной отрасли.
06.12.2024
Руководство Ленинского района г. Минска встретилось со студентами БГТУ
05.12.2024
Подведены итоги VII Международной научно-технической конференции «МИНСКИЕ НАУЧНЫЕ ЧТЕНИЯ-2024»
05.12.2024
Второй день VII Международной научно-технической конференции «МИНСКИЕ НАУЧНЫЕ ЧТЕНИЯ-2024»
04.12.2024
В БГТУ стартовала VII Международная научно-техническая конференция «МИНСКИЕ НАУЧНЫЕ ЧТЕНИЯ-2024»
03.12.2024
День инженерных классов Минской области в БГТУ
30.11.2024
Студенческое открытое знание
29.11.2024
Министр лесного хозяйства Республики Беларусь Александр Кулик встретился со студентами БГТУ
28.11.2024