Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Будзем ведаць і памятаць – будзем жыць

          Напярэдадні Дня незалежнасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў -2 ліпеня – адбылася эксурсійная паездка на месца партызанскай стаянкі “Доўгі востраў”, якая знаходзіцца ў балоцістай мясцовасці на мяжы Дзяржынскага і Уздзенскага раёнаў, на  і мемарыяльны комплекс  “Літавец”, узведзены  на месцы спаленай вёскі разам з усімі жыхарамі (удалося выратавацца толькі адной жанчыне з дзвюма дачушкамі з крайняй хаты, якія здолелі ўцячы і схавацца ў лесе).

На  мемарыяльным комплексе  “Літавец” з палымянымі словамі супраць войнаў і генацыду выступіла дацэнт кафедры гісторыі і паліталогіі Якуш Н.М. Да яе прамовы далучылася кіраўнік літаратурнага клуба “Ветліца”, педагог-арганізатар Савіцкая Н.Я., студэнт 1 курса факультэта ТАР Козел Андрэй прачытаў свой верш, напісаны ад імя невядомага салдата нашчадкам.

      На  мемарыяльным комплексе  “Літавец”і партызанскай стаянкцы“Доўгі востраў”  студэнтамі БДТУ  былі ўскладзены  вянкі, як даніна памяці  ахвярам генацыду і змагарам з фашысцкай нечысцю.

Прадстаўнікі вакальнага ансамбля выкладчыкаў і супрацоўнікаў “Акавіта” (Курачкіна Н.В., Сідралёнак А.Ф., Татарэвіч В.А., Савіцкая Н.Я.) па дарозе на памятныя месцы і назад спявалі песні ваеннай тэматыкі, які актыўна  падхоплівалі супрацоўнікі і студэнты.

       Арганізаваў экскурсію прафкам (Амяльчук Л.Ф.) з дапамогай былога прарэктара па выхаваўчай працы Гараноўскага А.Р. Андрэй Раманавіч грунтоўна расказаў пра гісторыю ўзвядзення мемарыяла на партызанскай стаянцы “Доўгі востраў”, пра гісторыю атрада Нікіціна, іх шматлікія ваенныя  аперацыі. Варта адзначыць, што БДТУ  стаяў ля вытокаў стварэння гэтага памятнага месца, дзякуючы прафесару кафедры гісторыі Казлякову У.Я. (светлая яму памяць), які непасрэдна ўдзельнічаў  у стварэнні  мемарыяла і збіранні дакументаў пра атрад Нікіціна. На кафедры беларускай філалогіі  пад кіраўніцтвам яго жонкі Казляковай Т.А. была напісана студэнцкая навуковая  праца пра гэты атрад. Хаця месца партызанскай стаянкі акультурана, але дабрацца туды не вельмі проста. Партызанскія сцежкі – гэта не гарадскі асфальт,( балота ёсць балота!), і добра было тым, хто ўзяў з сабой рызінавыя боты. Супрацоўнікі і студэнты адчулі, як не проста было не тое, што змагацца, а жыць і выжываць у экстрэмальных умовах. Усе экскурсанты былі задаволеныя  паездкай -  пачутым, убачаным,  адчутым і перажытым  - , і шчыра дзякавалі арганізатарам, што змаглі дакрануцца да нашай трагічнай і гераічнай гісторыі.

 

Інфармацыю падрыхтавала Савіцкая Н.Я. Фото Бабіч Дашы.


Опубликовано: 04.07.2024
Больше по рубрике
БГТУ и лесное хозяйство Узбекистана: новый этап сотрудничества
09.07.2026
В БГТУ стартовала летняя школа для студентов Совместного института ДТУ–БГТУ
07.07.2026
День Независимости Республики Беларусь: память и гордость
06.07.2026
90 выпускников подготовительного отделения получили свидетельства об окончании!
01.07.2026
В БГТУ состоится заседание совета университета
30.06.2026
Укрепляем международное партнерство между БГТУ и ВГЛТУ
29.06.2026
В БГТУ вручили дипломы бакалавра иностранным студентам из Узбекистана
26.06.2026
В БГТУ стартовал проект «Лесные горизонты: шаг в профессию»
19.06.2026
Список научно-педагогических сотрудников БГТУ к присвоению ученых званий
19.06.2026
БГТУ к приему абитуриентов готов: итоги заседания ректората 15 июня 2026 года
15.06.2026