Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОИВР
Наука
“Акавіта” вітае майскія святы

1 мая 2022 года акавітаўцы прынялі ўдзел ў майскім мітынгу, які адбыўся ў парку Перамогі.

Прадстаўлялі “Акавіту” Курачкіна Наталля Валянцінаўна, Татарэвіч Валянціна Аляксееўна, Гаркавая Марыя Арсеньеўна, Савіцкая Надзея Яўсееўна.

Пасля двухгадовага перапынку з-за кавіду супрацоўнікі БДТУ розных узростаў і пакаленняў з радасцю сабраліся адзначыць Свята міру і працы. Усюды панаваў святочны настрой, гучала бравурная музыка, радавалі вока яркія колеры кветак, шароў, флагаў, ясны сонечны дзень, усмешкі на тварах мітынгоўцаў.

Адчувалася сапраўднае свята міру, ладу, вясны, прыгажосці прыроды, парка, людзей, якім хацелася падзяліцца гэтым святам душы з прысутнымі. Таму спявалі, танчылі, фатаграфаваліся, пісалі відэа, рассылалі па ўсім свеце блізкім, сябрам і знаёмым.

 

5 мая 2022 г. у актавай зале БДТУ адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі, у якім вакальны ансамбль выкладчыкаў “Акавіта” выканаў дзве песні. Адна з іх  прагучала ўпершыню. Прэм’ернаю была песня «Никто не забыт», музыку да якой напісаў мастацкі кіраўнік ансамбля Аляксандр Лях.

У гасцях у “Акавіты” былі прадстаўнікі харавых калектываў са Смаргоні, з якімі даўно наладжаны творчыя сувязі, вядзецца супрацоўніцтва, прыкладам таму з’яўляюцца сумесныя выступленні ў Мінску і ў Смаргоні. Прадстаўнікі трох калектываў выступілі на сцэне БДТУ, таму так ярка і магутна прагучала новая песня  пра памяць аб ваярах, ужо нашых продках, і не пакінула раўнадушных у зале.


Опубликовано: 10.05.2022
Больше по рубрике
Мы из Las-Legas!!!
16.12.2021
Рэп-баттл «Новогодняя зарисовка»
15.12.2021
Цикл бесед по профилактике ИППП «Факторы риска»
14.12.2021
Профком предлагает билеты на детские новогодние праздники
14.12.2021
«Хлеб на столе - радость в доме»
10.12.2021
Посещение Национального исторического музея Республики Беларусь
09.12.2021
Встреча «Минск глазами археолога»
06.12.2021
Интерактивная игра-викторина «Музыка и танцы народов мира»
06.12.2021
Цикл интерактивных занятий «Заложники сигарет»
03.12.2021
Фольклорный час «Люблю мой край!»
03.12.2021