Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОВРМ
Наука
Акцыя: “Чытаем разам”! Іван Шамякін – чалавек-эпоха

Пад такой назвай 24 сакавіка 2021 года адбылася  акцыя “Чытаем разам!”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна, якога называюць мастацкім летапісцам нашай сучаснасці. Сустрэча адбылася ў кабінеце літаратурнага клуба “Ветліца” у 5-м інтэрнаце ў 11 гадзін.

Іван Пятровіч Шамякін працаваў у літаратуры надзвычай плённа, стаў аўтарам этапных твораў у беларускай прозе, кожны з якіх з'яўляецца адметнай літаратурнай падзеяй. Гэта раманы “Крыніцы”, “Сэрца на далоні”, “Снежныя зімы”, “Атланты і карыятыды”, “Вазьму твой боль”, “Злая зорка”, цыкл аповесцяў “Трывожнае шчасце”, аповесць “Гандлярка і паэт” і шмат іншых.

Яго творчая і грамадская дзейнасць – прыклад самаадданага служэння роднай літаратуры, беларускай культуры і свайму народу.

Падчас акцыі студэнты прачыталі старонкі біяграфіі пісьменніка, урыўкі з яго твораў,  вершаваныя прысвячэнні пісьменніку, адказалі на пытанні  міні-віктарыны. У акцыі прынялі ўдзел:

Чубараў Арсеній (4 ХТТ);

Бачэк Ілья (1 ХТТ);

Жардзецкі Алег (1 ХТТ);

Грынцэвіч Марыя (1 ХТТ);

Грынцэвіч Юлія (І ФІТ);

Кашперка Васіліса (І ФІТ);

Пазняк Паліна (І ФІТ);

Шумава Лізавета (І ФІТ);

Кулаян Педром (Іран).

 
 


Фота: Осіпава Сафія (І ПіМ).
Інфармацыю падрыхтавала Савіцкая Н.Я.



Опубликовано: 25.03.2021
Больше по рубрике
Прафарыентацыя, майстар-класы і Дзень роднай мовы ў Гродне ад кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій (РВТ)
23.02.2024
Чытаем сусветную класіку па-беларуску
22.02.2024
Ты ў сэрцы маім, матуліна мова
22.02.2024
С ДНЕМ ЗАЩИТНИКОВ ОТЕЧЕСТВА
21.02.2024
Романтические нотки
16.02.2024
Литературная викторина
12.02.2024
Фотовыставка Виталия Раковича «Минск. XXI Век»
30.01.2024
Крещение Господне
19.01.2024
Ой, Калядачкi, блiны-ладачкi…
19.01.2024
Ой, колядушки!
12.01.2024