Літаратурны клуб “Ветліца” праводзіць…
Акцыя “Чытаем разам!”
“Жыццёвымі сцежкамі МАКСІМА ГАРЭЦКАГА”
(1893 – 1938)
13 снежня 2023 г. у 14.40 у чытальнай зале № 2 праведзена Акцыя “Чытаем разам!”, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння ўнікальнага таленавітага беларускага пісьменніка, класіка беларускай літаратуры, чалавека з пакручастым трагічным лёсам.
Пісьменнік, публіцыст, навуковец – ён быў пачынальнікам многіх літаратурных жанраў, ярка паказаў вобразы сялян, рабочых, інтэлігентаў, партыйных работнікаў на пераломным этапе нашай гтсторыі: у гады Першай сусветнай вайны, нямецкай і польскай акупацыі, рэвалюцыі, падчас калектывізацыі і раскулачвання, вынікам якога стала рассяляньванне беларусаў.
Ён здолеў паказаць факты гісторыі праз мастацкія вобразы герояў, удала спалучаючы рэальныя жыццёвыя факты з глыбокамі філасофскімі абагульненнямі і псіхалогіяй герояў. Напісаў першы падручнік па беларускай літаратуры - “Гісторыя беларускай літаратуры”-, якім дзесяцігоддзі карысталіся ў школах і вузах, і які стаў асновай для напісання будучых падручнікаў.
Мерапрыемства праходзіла ў форме лекцыі-гутаркі і чытання студэнтамі ўрыўкаў з біяграфіі і твораў пісьменіка.
Мерапрыемства правялі:
Літаратурны клуб “Ветліца” (Савіцкая Н.Я.);
Бібліятэка БДТУ (выстава твораў М. Гарэцкага – Нетылёва А.Я., бібліятэкар першай катэгорыі; прэзентацыя і фота – Аніскевіч Е.В., рэдактар бібліятэкі;
Кафедра міжкультурных камунікацый і тэхнічнага перакладу – Крывапуск Т.М. і студэнты 2 ПіМ, 4 гр)
Інфармацыю падрыхтавала Н.Я.Савіцкая