Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОИВР
Наука
Акцыя “Чытаем разам!” “Жыццёвымі сцежкамі МАКСІМА ГАРЭЦКАГА”

Літаратурны клуб “Ветліца” праводзіць…

Акцыя “Чытаем разам!”

“Жыццёвымі сцежкамі МАКСІМА ГАРЭЦКАГА”

(1893 – 1938)

 

13 снежня 2023 г. у 14.40 у чытальнай зале № 2 праведзена Акцыя “Чытаем разам!”, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння ўнікальнага таленавітага беларускага пісьменніка, класіка беларускай літаратуры, чалавека з пакручастым трагічным лёсам.

Пісьменнік, публіцыст, навуковец – ён быў пачынальнікам многіх літаратурных жанраў, ярка паказаў вобразы сялян, рабочых, інтэлігентаў, партыйных работнікаў на пераломным этапе нашай гтсторыі: у гады Першай сусветнай вайны,  нямецкай і польскай акупацыі, рэвалюцыі,  падчас калектывізацыі і раскулачвання, вынікам якога стала рассяляньванне беларусаў.

Ён  здолеў паказаць факты гісторыі праз мастацкія вобразы герояў, удала спалучаючы рэальныя жыццёвыя факты  з глыбокамі філасофскімі абагульненнямі і псіхалогіяй герояў. Напісаў першы падручнік па беларускай літаратуры - “Гісторыя беларускай літаратуры”-, якім дзесяцігоддзі карысталіся ў школах і вузах, і які стаў асновай для напісання будучых падручнікаў.

Мерапрыемства праходзіла ў форме лекцыі-гутаркі і чытання студэнтамі ўрыўкаў з біяграфіі і твораў пісьменіка.

Мерапрыемства правялі:

Літаратурны клуб “Ветліца” (Савіцкая Н.Я.);

Бібліятэка БДТУ (выстава твораў М. Гарэцкага – Нетылёва А.Я., бібліятэкар першай катэгорыі;  прэзентацыя і фота – Аніскевіч Е.В., рэдактар бібліятэкі;

Кафедра міжкультурных камунікацый і тэхнічнага перакладу – Крывапуск Т.М. і студэнты 2 ПіМ, 4 гр)

 

Інфармацыю падрыхтавала                                      Н.Я.Савіцкая


Опубликовано: 15.12.2023
Больше по рубрике
Прафарыентацыя, майстар-класы і Дзень роднай мовы ў Гродне ад кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій (РВТ)
23.02.2024
Чытаем сусветную класіку па-беларуску
22.02.2024
Ты ў сэрцы маім, матуліна мова
22.02.2024
С ДНЕМ ЗАЩИТНИКОВ ОТЕЧЕСТВА
21.02.2024
Романтические нотки
16.02.2024
Литературная викторина
12.02.2024
Фотовыставка Виталия Раковича «Минск. XXI Век»
30.01.2024
Крещение Господне
19.01.2024
Ой, Калядачкi, блiны-ладачкi…
19.01.2024
Ой, колядушки!
12.01.2024