Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОИВР
Наука
Акцыя “Чытаем разам!”, прысвечаная дню нараджэння Максіма Багдановіча (9 снежня 1891 - 25 мая 1917) “Нязгасная зорка беларускай зямлі”

Правялі: літаратурны клуб “Ветліца” (распрацоўка сцэнарыя, падрыхтоўка выступоўцаў, інфармацыя на сайт);

бібліятэка (аб’ява, месца правядзення, выстава, мікрафон, запрашэнне куратарскіх груп, фота).

Спіс выступоўцаў:

Вядучая Савіцкая Н.Я.

Чытальнікі вершаў:

  1. Грышук Аліна (ІПіМ-4) Санет “Паміж пяскоў егіпецкай зямлі”
  2. Ваўчкоў Аляксей (ІФІТ-9) Свяча бліскучая зіяе
  3. Краснабаева Юлія (ІПіМ-4) Слуцкія ткачыхі
  4. Данько Вольга (ІПіМ-4) Лявоніха
  5. Данілевіч Вольга (ІІІ ТАР-8)  Зімой
  6. Осман (Турцыя) Маладыя гады (па- турэцку; пераклад Чэціна Альпэрэна))
  7. Бурджу (Турцыя) Маладыя гады (па-руску)
  8. Алі (Турцыя) Маладыя гады (па-беларуску) (Падрыхтоўка Міксюк Р.В.)
  9. Макарэвіч Сяргей (ІФІТ-9) Жывеш не вечна, чалавек
  10.  Турэйка Дмітрый (ІХТТ-4) Байка” Варона і чыж”
  11. Скок Інэса  (ІУ ПіМ-5) Па-над белым пухам вішняў
  12. Тарасенка Дзіяна (ІІПіМ-3) Русалка
  13. Савіцкая Н.Я. Больш за ўсё на свеце жадаю я…
  14. Уласенка Дмітрый (ІІПіМ-2) Страцім-лебедзь
  15. Чэцін Альпэрэн (Турцыя) Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы (бел., рус. і турэцкая мовы, уласны пераклад)

6 снежня 2018 года  літаратурным клубам “Ветліца” і бібліятэкай было праведзена сумеснае мерапрыемства “Нязгасная зорка зямлі беларускай”, прымеркаванае да дня нараджэння Максіма Багдановіча (9.11.1891 – 25.5.1917), які быў і застаецца  нязгаснай зоркай беларускай літаратуры.

Мэта акцыі “Чытаем разам!” – праз чытанне вершаў і інфармацыю пра жыццёвы і творчы лёс паэта наблізіць паэзію да кожнага ўдзельніка і слухача, дзякуючы высокай паэзіі ўзвысіцца над бытам і паўсядзённасцю жыцця, узбагаціцца духоўна.

Акцыя пачалася ў 13.15 ў чытальнай зале бібліятэкі. Усе прысутныя маглі пазнаёміцца з творчасцю Максіма Багдановіча, дзякуючы выставе, якую наладзіла бібліятэка.

Кіраўнік літаратурнага клуба Савіцкая Н.Я. расказвала пра жыццё і творчасць Максіма Багдановіча, а члены літаратурнага клуба чыталі вершы паэта.  

Адметным было выступленне грамадзяніна Турцыі Альпэрэна Чэціна, які вучыцца ў БДТУ на падрыхтоўчых курсах. Ён прачытаў верш Максіма Багдановіча “Я хацеў сустрэцца з вамі на вуліцы…” на беларускай, рускай і турэцкай мовах. Ён турэцкі паэт і пераклад зрабіў сам. А яшчэ ён пераклаў на турэцкую мову верш “Маладыя гады”, які  прачыталі на трох мовах яго землякі Осман, Бурджу і Алі.

Працяг акцыі “Чытаем разам!”, прысвечанай Максіму Багдановічу, адбудзецца 12 снежня 2018 года (серада) ў інтэрнаце  №4  (актавая зала) ў 19.30. Далучайцеся ў якасці чытальнікаў ці слухачоў.

Запрашаем усіх жадаючых да ўдзелу і літаратурна-паэтычных акцыях.

Акцыя, прысвечаная Адаму Міцкевічу адбудзецца ў чытальнай зале бібліятэкі 20 снежня ў 13.15.

Інфармацыю падрыхтавала кіраўнік літаратурнага клуба Савіцкая Н.Я.

Фота - бібліятэкар Сячкова Марына Паўлаўна.

Ілюстрацыйны матэрыял – рэдактар Яцкевіч Ірына Дзмітрыеўна.

  

  

  


Опубликовано: 07.12.2018
Больше по рубрике
Прафарыентацыя, майстар-класы і Дзень роднай мовы ў Гродне ад кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій (РВТ)
23.02.2024
Чытаем сусветную класіку па-беларуску
22.02.2024
Ты ў сэрцы маім, матуліна мова
22.02.2024
С ДНЕМ ЗАЩИТНИКОВ ОТЕЧЕСТВА
21.02.2024
Романтические нотки
16.02.2024
Литературная викторина
12.02.2024
Фотовыставка Виталия Раковича «Минск. XXI Век»
30.01.2024
Крещение Господне
19.01.2024
Ой, Калядачкi, блiны-ладачкi…
19.01.2024
Ой, колядушки!
12.01.2024