Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОИВР
Наука
Студэнткі БДТУ ўдзельнічаюць у конкурсе «Грані творчасці»

У адпаведнасці з планам мерапрыемстваў па рэалізацыі падпраграмы 10 «Маладзёжная палітыка» на 2022 год дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2021-2025 гг., у лютым-снежні 2022 года праводзіцца Рэспубліканская культурна-асветніцкая акцыя «ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ», прысвечаная Году малой радзімы.

Рэспубліканская акцыя праводзіцца ў мэтах актуалізацыі і ўдасканалення сістэмы мастацка-эстэтычнага выхавання студэнцкай моладзі на аснове фарміравання каштоўнасных адносін да айчыннай гісторыка-культурнай спадчыны, далейшага развіцця відава-жанравага дыяпазону аматарскай творчасці, прапаганды сучасных напрамкаў і лепшых узораў мастацкай творчасці, стварэння аптымальных умоў для развіцця і рэалізацыі творчага патэнцыялу студэнцкай моладзі. Непасрэдным арганізатарам Рэспубліканскай акцыі з'яўляецца ўстанова адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Аснова акцыі – тэматычная інтэрактыўная экспазіцыя. Тэма-дэвіз – «МАГУТНАЕ СЛОВА, ТЫ, РОДНАЕ СЛОВА!» (Янка Купала).

Аснова рэспубліканскай выставы-конкурсу сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў у рамках акцыі – тэматычная экспазіцыя, якую складаюць творчыя работы ў адпаведнасці з намінацыямі:

 Нашы студэнткi прымаюць удзел у першай і апошняй намінацыях.

Аснову творчай работы ў намінацыі «Летэрынг» складае выкананае ў тэхніцы «Летэрынг» (літаральна – «маляванне словамі», тэхніка выканання, у якой тэкст, графічныя формы і рашэнні з'яўляюцца мастацкімі аб'ектамі) творчае асэнсаванне цытаты беларускага паэта Уладзіміра Дубоўкі «Родная мова, цудоўная мова! / Ты нашых думак уток і аснова!».

У гэтай намінацыі ўдзельнічае студэнтка факультэта ХТіТ 2 курса 8 групы Аліна Бубіч.

 

Для ўдзелу ў намінацыі «Візуальны сэт» прадстаўляюцца творчыя работы ў розных напрамках і тэхніках выяўленчага мастацтва, якія з'яўляюцца ілюстрацыяй цытаты Якуба Коласа «Слова - радасць, слова - чары, / Вобраз вечна юных вёсен, / Есць ты ўсюды: ў сонцы, ў хмары, / Ты глядзіш праз неба просінь. / Лашчыш слух мой, слова-ззянне, / Атуляеш сэрца ласкай, / Ноч і вечар, дзень, світанне /Абняло ты, слова-краска». Для ўдзелу прымаюцца работы, аформленыя ў рамкі або паспарту.

У гэтай намінацыі ўдзельнічае студэнтка факультэта ХТіТ 4 курса, 13 групы Дамінікоўская Іна.

 

Таксама ў дадзенай намінацыі прымае ўдзел Крысціна Бойка (факультэт ХТіТ, 3 курс, 13 група).

Кіраўнікамі праектаў дзяўчат з'яўляюцца Надзея Савіцкая (кіраўнік літаратурнага клуба «Ветліца»), Раман Самойленка (выхавальнік інтэрната № 5), Зоя Толкач (загадчыца інтэрната № 5).

Рэспубліканская акцыя праводзіцца ў тры этапы:

Жадаем нашым студэнткам перамогі!


Опубликовано: 05.12.2022
Больше по рубрике
Конкурс «Мода на цветник»
10.04.2015
VIII Республиканский конкурс дипломных проектов выпускников высших и средних специальных архитектурных школ Республики Беларусь
14.11.2014
VIII Республиканский конкурс дипломных проектов выпускников высших и средних специальных архитектурных школ Республики Беларусь
12.11.2014
Демонстрация и обсуждение работ лидеров ландшафтной архитектуры
25.02.2010