Адбыўся зваротны візіт дэлегацыі з найбуйнейшай дзяржаўнай ВНУ Чэшскай Рэспублікі — Універсітэта Пардубіце (г. Пардубіце) на чале з зам. дэкана хіміка-тэхналагічнага факультэта і заг. кафедрай паліграфіі і фотафізікі праф. Пятром Немцам (Petr Nemec). Акрамя знаёмства з універсітэтам і сустрэч з кіраўніцтвам БДТУ — прарэктарам А. А. Саковічам — члены дэлегацыі прысутнічалі на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дыпломаў выпускнікам 2017 года, наведалі навукова-даследчыя лабараторыі ўніверсітэта, у прыватнасці лабараторыю кафедры паліграфічных вытворчасцей.










Опубликовано: 27.06.2017
Больше по рубрике