Студэнты 2 курса 1 групы разам з куратарам наведалі выставу «Францыск Скарына і яго эпоха», прымеркаваную 500-годдзю кнігадрукавання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Выстава праводзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь. Студэнты азнаёміліся з рэдкімі экспанатамі кніг XV–XVII стст., прывезеных з Германіі, Латвіі, Польшчы, Расіі, Славакіі і Славеніі. Цэнтральнае месца адведзена арыгінальным выданням Францыска Скарыны з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, надрукаваным у Празе і Вільні ў 1517–1525 гг. Акрамя таго, студэнты змаглі ўбачыць адноўлены друкаваны станок Францыска Скарыны, а таксама сучасныя друкаваныя машыны і іншае паліграфічнае абсталяванне.



Опубликовано: 02.12.2017
Больше по рубрике