27 і 28 сакавіка ў рамках XXI-й навукова-метадычнай канферэнцыі прайшлі пасяджэнні секцыі “Інавацыйныя тэхналогіі выхавання ва ўніверсітэце”.
У канферэнцыі бралі ўдзел 17 выступоўцаў. Іх даклады вызначаліся актуальнасцю, практычнай накіраванасцю і пацвярджаліся канкрэтнымі вынікамі працы. Дакладчыкамі былі ўзняты пытанні гуманізацыі тэхнічнай адукацыі; узаемасувязі працэсаў выхавання і навучання ў вышэйшай школе; экалагічнага і гісторыка-культаралагічнага аспектаў выхавання студэнтаў у вышэйшай школе.
У кантэсце святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў надзённа прагучалі выступленні прафесара, загадчыка кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі М.Я.Сяменчыка і дацэнта кафедры беларускай філалогіі В.А.Кузьміч.
Удзельнікі секцыі з цікавасцю аднесліся да прапаноў па выкарыстанні новых форм прафесійнай арыентацыі абітурыентаў і псіхолага-педагагічнага суправаджэння адукацыйнага працэсу; даведаліся аб дзейнасці Клуба маладой сям’і; аб новых формах прафесійнай адукацыі студэнтаў; ролі куратара і выкладчыка ў працэсе адаптацыі першакурсніка.
Арганізацыя і правядзенне канферэнцыі адпавядала сучасным патрабаванням ідэалагічнай і выхаваўчай працы ў вышэйшай школе.