Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОВРМ
Наука
Удзел каманды БДТУ ў міжуніверсітэцкай віктарыне “Беларусь? Цікава!”

15 сакавіка 2018 года каманда студэнтаў БДТУ пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кефедры беларускай філалогіі прыняла ўдзел у міжуніверсітэцкай лінгвакраязнаўчай віктарыне “Беларусь? Цікава!”, праведзенай у межах Тыдня беларускай мовы і культуры ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

Віктарына праводзілася з мэтай фарміравання ў студэнтаў ВНУ найбольш поўнага і шматграннага ўяўлення пра Беларусь як краіну, каштоўную ў гістарычных і культурных адносінах.

Каманда БДТУ “Спадарыні з тэхналагічнага” ў складзе студэнтак І-ІІ курсаў факультэта ПіМ (спецыяльнасці “Выдавецкая справа”) прадэманстравала дасведчанасць пра гісторыю і культуру Беларусі ў кантэксце агульнай гісторыі Еўропы, пра беларускую мову, літаратуру, мастацтва і заняла ганаровае ІІ месца.

Кафедра беларускай філалогіі, дэканат факультэта ПіМ выказвае шчырыя словы падзякі ўдзельніцам віктарыны:

Закрэўскай Аляксандры

Хваленя Святлане

Курачкінай Ганне

Валкалоўскай Яўгеніі

Багдановіч Крысціне

Варанецкай Алесі

Емяльянавай Кацярыне

Рыжаненкавай Аксане

Нікалаенка Кацярыне

Шушковай Дар’і

     



Опубликовано: 21.03.2018
Больше по рубрике
Спорт учебе не помеха!
03.06.2021
«Рай» в Ботаническом саду
28.05.2021
Русский язык – путь к взаимопониманию и согласию
27.05.2021
“(Не)Ноч у музеі”
24.05.2021
Знаёмства з праектам “Анры Маціс. Погляд”
17.05.2021
Урок мужества
12.05.2021
"Першы крок у навуку"
29.04.2021
Навуковы дэбют
21.04.2021
Экскурсия по Минску
12.04.2021
Посещение Национального художественного музея Республики Беларусь
12.04.2021