Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
Факультеты
Университет
ОИВР
Наука
Партнёрам
Студентам
Міжнародны дзень роднай мовы ў БДТУ

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Сумная гісторыя ў гэтай даты. У 1952 годзе ў Бангладэш (былы ўсходні Пакістан) прымусова была ўведзена мова урду замест мовы бангла. Гэта выклікала пратэст насельніцтва. Падчас хваляванняў пяцёра студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай і адстойвалі права навучацца на роднай мове, былі застрэлены паліцыяй. Адбылося гэта 21 лютага. Тыя пяць хлопцаў, што загінулі за сваю мову, сталі нацыянальнымі героямі і пакутнікамі. Цяпер мове бангла знікненне не пагражае.

У 2000 годзе ЮНЕСКА абвясціла 21 лютага Міжнародным днём роднай мовы. Паводле ацэнак ЮНЕСКА, палова з 6 тысяч моў свету сёння  знаходзіцца пад пагрозай знікнення. ЮНЕСКА мае намер стварыць сістэму адсочвання стану моў, садзейнічае абароне і захаванню ўсіх моў народаў свету, заахвочвае захаванне моўнай разнастайнасці, існаванне шматмоўнай адукацыі.  

Пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры беларускай філалогіі ў БДТУ былі арганізаваны святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня роднай мовы. Дацэнт кафедры беларускай філалогіі Кірдун А. А. правяла віктарыну “Беларуская мова і я”, удзельнікамі якой сталі студэнты 4 групы 3 курса факультэта ПіМ. Ва ўступнай частцы мерапрыемства была даведзена інфармацыя пра гісторыю ўзнікнення свята, а потым прапанаваны заданні, накіраваныя на асэнсаванне беларускай мовы як нацыянальнай культурнай каштоўнасці і адчуванне яе прыгажосці, выразнасці і эстэтычнай вартасці. За кожны дакладны адказ студэнты атрымлівалі спецыяльныя жэтоны-цукеркі, а пераможцамі сталі тыя, хто падчас віктарыны сабраў іх больш за ўсіх. Узнагародай знаўцам сталі салодкія сувеніры. Акрамя таго, дацэнт кафедры беларускай філалогіі Кірдун А. А. прачытала лекцыю для студэнтаў 3 курса факультэтаў ПіМ і ЛГ на тэму “Дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь”. Падчас лекцыі была звернута ўвага на паняцці “дзяржаўная мова” і “афіцыйная мова”, а таксама асветлены пытанні нарматыўнага рэгулявання моўных зносін у рэспубліцы і выкарыстання дзяржаўных моў у справаводстве.

Пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры беларускай філалогіі Русак В.У. і загадчыка кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Куліковіча У.І. былі арганізаваны заняткі, на якіх студэнты факультэта ПіМ выступілі з цікавымі паведамленнямі пра сучасны стан і статус розных моў свету, арганізавалі віктарыны на веданне малаўжывальных беларускіх слоў, прыказак, прымавак, фразеалагізмаў. Да мерапрыемстваў далучыліся замежныя навучэнцы ўніверсітэта, якія выступілі з вершамі і песнямі на сваіх нацыянальных мовах, а таксама парадавалі беларускіх слухачоў паэтычнымі тэкстамі, прачытанымі па-беларуску і па-руску.

Праведзеныя мерапрыемствы выклікалі цікаваць прадстаўнікоў тэлебачання, якія падрыхтавалі рэпартаж для навін на тэлеканале БТ1.

Кафедра беларускай філалогіі і дэканат факультэта ПіМ выказвае шчырыя словы падзякі ўсім, хто прыняў непасрэдны ўдзел у арганізацыі святочных мерапрыемстваў.

  

  

  

 


Опубликовано: 22.02.2023
Больше по рубрике
Знаёмства з гісторыяй медыцыны Беларусі
14.04.2026
Галоўны кніжны форум года
18.03.2026
«Мая Беларусь»
19.02.2026
Гучы, роднае слова!
19.02.2026
Куфэрак Дзеда Мароза
29.12.2025
Дыялог з кодам нацыі
12.12.2025
Віншуем любімы ўніверсітэт!
09.12.2025
Прафарыентацыйная сустрэча ў гімназіі 22 горада Мінска
04.12.2025
Дапамагчы вызначыцца ў прафесійнай будучыні
24.11.2025
Вывучаем культурную спадчыну: экскурсія ў Дом Ваньковічаў
06.11.2025