Кафедрай беларускай філалогіі у рамках курса “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” рэалізуецца праект “Гэта мая прафесія”, які скіраваны на фарміраванне маўленчай кампетэнцыі студэнтаў.
20 кастрычніка 2022 года студэнты 1 курса лесагаспадарчага факультэта, што навучаюцца па спецыяльнасці садова-паркавае будаўніцтва, прэзентавалі на базе Негарэльскага батанічнага саду вынікі работы над сваімі праектамі. Праекты выконваліся пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры беларускай філалогіі Т.П. Гуліцкай.
Вынікам работы сталі праекты: “Садова-паркавае будаўніцтва: семантыка і сімволіка”, “Гісторыя Негарэльскага батанічнага саду”, “Экалагічная сцежка “Казка Негарэльскага лесу” і “Батанічная калекцыя Беларусі”. У абароне студэнтамі быў удала спалучаны назапашаны тэарэтычны матэрыял па вывучаемых дысцыплінах з эксурсіяй па тэрыторыі дэндрарыя і партэрнай частцы батанічнага саду. Сумесная праектная дзейнасць дазволіла першакурснікам не толькі ўсвядоміць значымасці калектыўнай работы для атрымання вучэбных вынікаў, але і зрабіць першыя крокі ў прафесію.