Загадчык кафедры
Русак Вольга Уладзіміраўна – кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
У 2003 г. скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (факультэт беларускай філалогіі і культуры), атрымала дыплом з адзнакай па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура, польская мова”.
У 2008 г. скончыла аспірантуру пры кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ імя Максіма Танка.
У 2009 г. у Інстытуце мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пад кіраўніцтвам кандыдата філалагічных навук, прафесара Н. В. Гаўрош абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Экспрэсіўны сінтаксіс празаічных твораў Янкі Сіпакова”.
На кафедры беларускай філалогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта працуе з 2008 г.
rusak@belstu.by
Кірдун Ала Анатольеўна – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай філалогіі.
У 1998 г. скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і атрымала спецыяльнасць “руская мова і літаратура”.
У 2010 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю “Словаўтваральныя гнёзды тэмпаральнай лексікі ў беларускай мове ў аспекце фармальна-семантычнай сістэмнасці слоўнікавага складу” па спецыяльнасці 10.02.01 – “беларуская мова”.
З 1998 г. па 2012 г. працавала ў якасці малодшага навуковага супрацоўніка, затым навукова гасупрацоўніка аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 2007 г. – ДНУ “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі”).
З 2012 г. па 2018 г. працавала загадчыкам навуковай лабараторыі, затым загадчыкам навуковага аддзела ДУ “Навукова-практычны цэнтр Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь”.
Аўтар больш за 70 навуковых прац, прысвечаных розным праблемным аспектам беларускай і рускай моў, а таксама выкарыстання лінгвістычных ведаў упрыкладных мэтах.
На кафедры беларускай філалогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта працуе з 2018 г.
allakirdun@mail.ru
Казлоўская Галіна Віктараўна – старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі.
У 1982 г. скончыла Расійскі ўніверсітэт дружбы народаў. На кафедры беларускай філалогіі БДТУ працуе з 1982 г. З 2008 па 2018 гг. у рамках праграмы "3+3" (па лініі Міністэрства адукацыі) працавала ў КНР у горадзе Хух-Хота.
Гуліцкая Таццяна Пятроўна – старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі.
У 1995 годзе скончыла з адзнакай філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1999 – аспірантуру БДУ па спецыяльнасці «беларуская літаратура».
На кафедры беларускай філалогіі БДТУ працуе з 2021 года.
Выкладае наступныя дысцыпліны: “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”, “Руская мова як замежная”.
Аўтар больш за 30 навуковых артыкулаў.
hulickie@yandex.ru
Гусева Вольга Мікалаеўна – старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі.
У 1997 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
На кафедры беларускай філалогіі БДТУ працуе з 1997 г.
Выкладае наступныя дысцыпліны: “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”, “Практычная і функцыянальная стылістыка рускай мовы”, “Сучасная руская мова”, “Руская мова як замежная”.
Аўтар больш за 40 навуковых і вучэбна-метадычных прац.
guseva@belstu.by
Кавалеўская Таццяна Фёдараўна– старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі.
Скончыла БДУ (філалагічны факультэт, аддзяленне рускай мовы і літаратуры па спецыяльнасці «Выкладчык рускай мовы і літаратуры, філолаг»).
На кафедры беларуская фiлалогii працуе з 2020 года. Выкладае дысцыплiну «Руская мова як замежная».
У 2013 годзе стажыравалася ў МДУ ім. Ламаносава па праграме «Дзяржаўная сістэма тэсціравання: навуковая распрацоўка і практыка функцыянавання».
Прайшла курс навучання міжнароднай методыцы выкладання замежнай мовы і асаблівасцям выкладання рускай мовы як замежнай на базе школы Smart Matryoshka Russian Language School у 2018 г.
У 2018 годзе павышала кваліфікацыю ў РІВШ па праграме «Тэхналогіі распрацоўкі электронных адукацыйных рэсурсаў».
Самахавец Вольга Іванаўна – выкладчык кафедры беларускай філалогіі.
У 2012 г. скончыла філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, затым магістратуру і аспірантуру Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка па спецыяльнасці “Мовазнаўства”.
У 2015 г. скончыла Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
На кафедры беларускай філалогіі БДТУ працуе з 2020 г.
Выкладае наступныя дысцыпліны: “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” і “Руская мова як замежная”.
З’яўляецца аўтарам навуковых артыкулаў па лексікаграфіі, суаўтарам вучэбнага дапаможніка “Сучасная беларуская літаратурная мова” для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі і энцыклапедыі для школьнікаў і студэнтаў “Беларуская мова”.
Рудзь Ларыса Рыгораўна – выкладчык кафедры беларускай філалогіі.
Скончыла фiлалагiчны факультэт БДУ ў 1972 г. На кафедры беларуская фiлалогii працуе з 2020 г. Выкладае дысцыплiну «Руская мова як замежная».
Галiна Васiльеўна Лапцёнак - старшы выкладчык кафедры беларуская філалогii.
Скончыла фiлалагiчны факультэт БДУ ў 1977 годзе.
На кафедры беларуская фiлалогii працуе з 2020 года. Выкладае дысцыплiну «Руская мова як замежная».
Працавала 5 гадоў выкладчыкам на лiнгвiстычных курсах у Сакратарыяце ЮНЕСКА (Францыя).
Аўтар вучэбнага дапаможнiка «Я и мир вокруг меня», навуковых i метадычных артыкулаў.
Шыпко І. А.— спецыяліст