Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОВРМ
Наука
Научно-исследовательская работа
Кафедра белорусской филологии >>> Состав кафедрыУчебная работаНаучно-исследовательская работаСтудентамПартнерамАбитуриентамНовости


Научно-исследовательская и инновационная деятельность

 

2023 г.

У адпаведнасці з планам навукова-даследчай работы на кафедры выконваліся тэмы БП 40-23 «Прафесійна арыентаваныя тэхналогіі навучання лінгвістычным дысцыплінам студэнтаў негуманітарных спецыяльнасцей» (тэма не фінансавалася) і ДБ 21-216 «Беларуская тэрміналогія лясной гаспадаркі і лясной прамысловасці»; этап 3 «Правядзенне словаўтваральнага аналiзу тэрмiнаў i ўстанаўленне прадуктыўных спосабаў тэрмiнаўтварэння» (аб’ём фінансавання – 18 000, 00 бел. руб.).

Запланаваныя колькасныя і якасныя паказчыкі  выкананы ў поўным аб’ёме. Усяго выдадзена 67 друкаваных прац. З іх – 15 па тэме ДБ 21-216 «Беларуская тэрміналогія лясной гаспадаркі і лясной прамысловасці»; 52 працы па тэме ДБ 40-23 «Прафесійна арыентаваныя тэхналогіі навучання лінгвістычным дысцыплінам студэнтаў негуманітарных спецыяльнасцей».

За справаздачны перыяд выкладчыкі кафедры прынялі ўдзел у рабоце шэрагу міжнародных, рэспубліканскіх, універсітэцкіх канферэнцый  (усяго – 12).

Супрацоўнікі кафедры кіравалі навукова-даследчай працай студэнтаў, вынікі якой былі прадстаўлены на Міжнародным конкурсе «Образование и наука, культура и искусство»; у конкурсе навукова-даследчых і творчых работ студэнтаў і магістрантаў па грамадскіх і гуманітарных навуках «Память сердца»; на ўніверсітэцкім конкурсе «Лепшая студэнцкая работа – 2023»; на 5 студэнцкіх навукова-практычных канферэнцыях, практычных занятках і ў ходзе пазааўдыторнай працы.

 

2022 г.

У адпаведнасці з планам навукова-даследчай работы на кафедры выконваліся тэмы ДБ 40-22 «Прафесійна арыентаванае навучанне беларускай і рускай мовам ва ўмовах інфармацыйнага грамадства» (тэма не фінансавалася) і ДБ 21-216 «Беларуская тэрміналогія лясной гаспадаркі і лясной прамысловасці»; этап 2 «Характарыстыка структурна-граматычнай арганізацыі беларускай лесагаспадарчай і лесапрамысловай тэрміналогіі» (аб’ём фінансавання – 17 000, 00 бел. руб.).

Запланаваныя колькасныя і якасныя паказчыкі  выкананы ў поўным аб’ёме. Усяго выдадзена 42 друкаваныя працы. З іх – 16 па тэме ДБ 21-216 «Беларуская тэрміналогія лясной гаспадаркі і лясной прамысловасці»; 26 прац па тэме ДБ 40-22 «Прафесійна арыентаванае навучанне беларускай і рускай мовам ва ўмовах інфармацыйнага грамадства».

За справаздачны перыяд выкладчыкі кафедры прынялі ўдзел у рабоце шэрагу міжнародных, рэспубліканскіх, універсітэцкіх канферэнцый  (усяго – 13).

Супрацоўнікі кафедры кіравалі навукова-даследчай працай студэнтаў, вынікі якой былі прадстаўлены на IV Міжнародным конкурсе студэнцкіх навукова-даследчых работ па айчыннай філалогіі «Земли родной язык», прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы; у конкурсе навукова-даследчых і творчых работ студэнтаў і магістрантаў па грамадскіх і гуманітарных навуках «Память сердца»; на ўніверсітэцкім конкурсе «Лепшая студэнцкая работа – 2022»; на 7 студэнцкіх навукова-практычных канферэнцыях, практычных занятках і ў ходзе пазааўдыторнай працы.

  

2021 г.

У 2021 годзе кафедра беларускай філалогіі праводзіла навукова-даследчую работу ў межах двух тэм:

ДБ 40-21 «Беларуская і руская мовы ў сістэме прафесійна-камунікатыўнай падрыхтоўкі спецыялістаў негуманітарнага профілю»;

ДБ 21-216 «Беларуская тэрміналогія лясной гаспадаркі і лясной прамысловасці» (этап 1 «Выяўленне i сiстэматызацыя моўных адзiнак для намiнацыi паняццяў лясной гаспадаркі, тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці»).

Усяго выдадзена 62 друкаваныя працы. З іх – 15 па тэме ДБ 21-216 «Беларуская тэрміналогія лясной гаспадаркі і лясной прамысловасці»; 47 прац па тэме ДБ 40-21 «Беларуская і руская мовы ў сістэме прафесійна-камунікатыўнай падрыхтоўкі спецыялістаў негуманітарнага профілю».

Выдадзены:

1. Беларуская мова (прафесійная лексіка). Практыкум і вучэб.-метад. дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасцей 1-48 01 01 «Хімічная тэхналогія неарганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў», 1-48 01 02 «Хімічная тэхналогія арганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў», 1-48 02 01 «Біятэхналогія», 1-48 01 04 «Тэхналогія электрахімічных вытворчасцей» / А. А. Кірдун. – Мінск : БДТУ, 2021. – 211 с.

2. Рэалізацыя зместу і сучасных метадычных падыходаў у выкладанні мовы і літаратуры / Т. П. Гуліцкая, Н. П. Дзёміна ; ДУА “Мін. абл. ін-т развіцця адукацыі”. – Мінск: Мін. абл. ін-т развіцця адукацыі, 2021. – 34 с.

Падрыхтаваны рабочыя праграмы па 3 дысцыплінах:

  1. “Сучасная беларуская мова” для студэнтаў спецыяльнасці 1-47 01 01 Выдавецкая справа (Русак В.У.).
  2. “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” для студэнтаў хіміка-тэхналагічных і інжынерна-тэхнічных спецыяльнасцей (Русак В.У.).
  3. “Деловой иностранный язык (русский)” для студэнтаў спецыяльнаксці 1-26 02 02-05 Мэнеджмэнт (міжнародны). (Русак В.У.).

Распрацаваны электронны вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”(Русак В.У., Швед Г. Ф.). Рэгістрацыйны нумар № 1142126518 ад 09.09.2021.

Распрацаваны электронны вучэбна-метадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» для студэнтаў спецыяльнасцей 1-48 01 01 Хімічная тэхналогія неарганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў, 1-48 01 02 Хімічная тэхналогія арганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў, 1-48 02 01 Біятэхналогія, 1-48 01 04 Тэхналогія электрахімічных вытворчасцей (Кірдун А. А.). Рэгістрацыйны нумар № 1142126519 ад 09.09.2021.

За справаздачны перыяд выкладчыкі кафедры прынялі ўдзел у рабоце шэрагу міжнародных, рэспубліканскіх, універсітэцкіх канферэнцый  (усяго – 16).

 

 

 

Кафедральная навуковая тэма (2016-2020)

ДБ 43-16 Мова і літаратура ў сістэме прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў-тэхнолагаў, вучэбна-выхаваўчым працэсе, міжкультурнай камунікацыі

 2020 г.   Даследаванне рускай і беларускай моў і сусветнай літаратуры ў сучаснай адукацыйнай прасторы як фактар мадэрнізацыі падрыхтоўкі спецыялістаў-тэхнолагаў

Колькасныя паказчыкі навуковай дзейнасці

супрацоўнікаў кафедры беларускай філалогіі БДТУ за 2020 год

Па навуковай тэме выдадзена 43 друкаваныя працы, у іх ліку:

вучэбны дапаможнік – 2,
навуковыя артыкулы – 8;
матэрыялы канферэнцый і тэзісы дакладаў – 33.

Зроблены рабочыя праграмы па дысцыплінах:

“Русский язык как иностранный” для замежных студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей вышэйшай адукацыі другой ступені (магістратура)   (Русак В.У.).  Рэгістрацыйны нумар № УД-386-ІІ/вуч. ад 30.09.2020.
“Русский язык как иностранный” для замежных слухачоў падрыхтоўчых курсаў (644 гадз.) (Русак В.У.).
“Русский язык как иностранный” для замежных слухачоў падрыхтоўчых курсаў (444 гадз.) (Русак В.У.).
“Русский язык как иностранный” для замежных слухачоў падрыхтоўчых курсаў (380 гадз.) (Русак В.У.).
“Русский язык как иностранный” для замежных слухачоў падрыхтоўчых курсаў (222 гадз.) (Русак В.У.)..
“Русский язык как иностранный” для замежных слухачоў падрыхтоўчых курсаў (160 гадз.) (Казлякова Т.А.).
“Русский язык как иностранный” для замежных слухачоў падрыхтоўчых курсаў (80 гадз.) (Казлоўская Г.В.).
“Беларуская мова (прафесійная лексіка)” для студэнтаў хіміка-тэхналагічных і інжынерна-тэхнічных спецыяльнасцей (Русак В.У.).

Распрацаваны электронны вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне “Службовы этыкет і справаводства” (Швед Г. Ф.). Рэгістрацыйны нумар № 886/2020 ад 29.05.2020.

Выкладчыкі прынялі ўдзел у 8 мерапрыемствах:

VI-я Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя «Проблемы преподавания русского языка как иностранного», МДІМА, Масква, 28 – 29 лютага 2020 г.
Навукова-тэхнічная канферэнцыя прафесарска-выкладчыцкага складу, навуковых супрацоўнікаў і аспірантаў, Львоў, Украінская акадэмія друку, 18 – 21 лютага 2020 г.
Міжнародная навуковая канферэнцыя «Актуальныя праблемы сучаснай славістыкі: час, прастора, інфармацыйныя тэхналогіі», 19 – 20 лістапада 2020 г., Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Мінск;
Міжнародная навуковая канферэнцыя “ХІІ Танкаўскія чытанні”, Мінск, БДПУ, 27 лістапада 2020 г.;
VIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Борьба с преступностью: теория и практика», Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Магілёў, 23 красавіка 2020 г.;
IX Міжнародная навуковая канферэнцыя “Мова – літаратура – культура” (памяці прафесара А. Я. Міхневіча), БДУ, Мінск;15–16 кастрычніка 2020 г.;
84-я навукова-тэхнічная канферэнцыя прафесарска-выкладчыцкага складу, навуковых супрацоўнікаў і  аспірантаў БДТУ, Мінск, БДТУ, 3–14 лютага 2020 г.;
Рэспубліканскія навуковыя чытанні, прысвечаныя 90-годдзю з дня нараджэння прафесара Леаніда Іванавіча Бурака, Мінск, БДУ, 5 сакавіка 2020 г.
Навукова-практычны семінар кафедры русскай мовы і культуры маўлення УА “ВА РБ” па методыцы выкладання рускай мовы як замежнай (лексіка-граматычны аспект), Мінск, 22 чэрвеня 2020 г.

 

2019 г.   Мастацкі тэкст як сродак рэалізацыі эстэтычнай і этнічнай функцый мовы

Колькасныя паказчыкі навуковай дзейнасці

супрацоўнікаў кафедры беларускай філалогіі БДТУ за 2019 год

Па навуковай тэме выдадзена 40 друкаваных прац, у іх ліку:

  • вучэбны дапаможнік – 1,
  • слоўнік – 1,
  • навуковыя артыкулы – 16;
  • тэзісы – 2;
  • матэрыялы канферэнцый – 20.

Зроблены рабочыя праграмы па дысцыплінах:

  • “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”.
  • “Практычная і функцыянальная стылістыка беларускай мовы”.
  • “Сучасная беларуская мова”.
  • “Гісторыя сусветнай літаратуры”.
  • “Гісторыя беларускай літаратуры”.
  • “Современный русский язык”.
  • “Практическая и функциональная стилистика русского языка”.

Распрацаваны наступныя электронныя вучэбна-метадычныя комплексы:

  • ЭВМК па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”.
  • ЭВМК па дысцыпліне “Практычная і функцыянальная стылістыка беларускай мовы”.
  • ЭВМК па дысцыпліне “Гісторыя сусветнай літаратуры”.
  • ЭВМК па дысцыпліне “Гісторыя беларускай літаратуры”.
  • ЭВМК па дысцыпліне “Современный русский язык”.
  • ЭВМК па дысцыпліне “Практическая и функциональная стилистика русского языка”.

Выкладчыкі прынялі ўдзел у 16 мерапрыемствах:

  1. 83-я навукова-тэхнічная канферэнцыя прафесарска-выкладчыцкага складу, навуковых супрацоўнікаў і  аспірантаў БДТУ;
  2. 1-ы Міжнародны навуковы кангрэсс “Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы (да 90-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа)”;
  3. 3-я міждысцыплінарная Міжнародная навуковая канферэнцыя “Этналогія: традыцыі і сучаснасць”;
  4. Міжнародная навуковая канферэнцыя  “Вариативность в языке и речи”;
  5. IV  Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Слова ў кантэксце часу”, прысвечаная 90-годдзю са дня нарадж. д-ра філалаг. навук., праф. А.А. Наркевіча;
  6. XIV Міжнародная навуковая канферэнцыя “Сучасныя праблемы лексікаграфіі”;
  7. Рэспубліканская завочная навукова-практычная канферэнцыя “Нацыянальна-культурны кампанент у літаратурнай і дыялектнай мове”;
  8. VII Міжнародная навуковая  канферэнцыя “Язык и межкультурные коммуникации”;
  9. ХХ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Технологии обучения русскому языку как иностранному и диагностика речевого развития”;
  10. V Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя маладых навукоўцаў “Мова і літаратура ў ХХІ стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання”;
  11. IV Міжнародны  форум “Скарынаўскія чытанні 2019”;
  12. Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя “Инновационные технологии организации обучения в техническом вузе”;
  13. Круглы стол “Навучанне міжкультурнай камунікацыі для прафесійных мэтаў: тэорыя і практыка”;
  14. VII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, “Вопросы современной филологии и проблемы методики обучения языкам”;
  15. ІХ Міжнародная навуковая канферэнцыя “Славянскія мовы: сістэмна-апісальны і сацыякультурны аспекты даследавання”;
  16. VII-я Міжнародная навуковая канферэнцыя «Текст: проблемы и перспективы. Аспекты изучения в целях преподавания русского языка как иностранного».

 

2018 г.   Тэорыя і практыка выкладання філалагічных дысцыплін у тэхнічнай ВНУ

Колькасныя паказчыкі навуковай дзейнасці

супрацоўнікаў кафедры беларускай філалогіі БДТУ за 2018 год

  1. Па навуковай тэме выдадзены 39 друкаваных прац, у іх ліку:
  • тэксты лекцый (элект.) – 1;
  • навуковыя артыкулы – 8;
  • тэзісы – 21;
  • матэрыялы канферэнцый – 9.

Выкладчыкі бралі ўдзел у 7 мерапрыемствах:

- 82-я навукова-тэхнічная канферэнцыя прафесарска-выкладчыцкага складу, навуковых супрацоўнікаў і аспірантаў БДТУ – 10 удзельнікаў;

- XXIII навукова-метадычная канферэнцыя «Проблемы и основные направления развития высшего технического образования» – 9 удзельнікаў.

- XIII Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя «Высшая школа: проблемы и перспективы», прысвечаная 45-годдзю РІВШ, – 1 удзельнік;

-  Семінар “Навуковае і вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйных праграм у аспектах вывучэння беларускай мовы” – 1 удзельнік;

- V Рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Активные методы обучения и инновационные технологии в процессе преподавания русского языка как иностранного» – 3 удзельнікі;

-   Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Минские криминалистические чтения» – 1 удзельнік;

- ІІ Раённыя краязнаўчыя чытанні – 1 удзельнік.

Шырокі спектр навуковай тэматыкі быў прадстаўлены пры падрыхтоўцы і правядзенні студэнцкіх навуковых канферэнцый. За 2018 год праведзена 10 навукова-практычных студэнцкіх канферэнцый, у якіх прынялі удзел 136 студэнтаў.

На рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых прац прадстаўлена 3 студэнцкія навуковыя работы; 84 работы прадстаўлены на ўніверсітэцкі конкурс навукова-даследчых і творчых работ студэнтаў і магістрантаў “Вечна жыві і квітней, Беларусь”; на Рэспубліканскі конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў “Аўтограф” накіравана 16 работ; на конкурс навукова-даследчых і творчых работ на тэму “Тут родныя трымаюць карані”, прымеркаваны да Года малой радзімы, было даслана 4 работы; на конкурс завочных навукова-даследчых работ у межах VIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «К вершинам познания» накіраваны 3 работы.

 

2017 г.   Дыскурсіўныя практыкі ў Беларусі і моўныя паводзіны як сацыяльны і культурны феномен

Колькасныя паказчыкі навуковай дзейнасці

супрацоўнікаў кафедры беларускай філалогіі БДТУ за 2017 год

  1. Па навуковай тэме выдадзены 27 друкаваных прац, у іх ліку:
  • Дапаможнік – 1;
  • УМК (электронны варыянт) – 1;
  • навуковых артыкулаў – 4;
  • тэзісаў – 10;
  • матэрыялаў канферэнцый – 11.

Выкладчыкі бралі ўдзел у 10 мерапрыемствах:

- 81-я навукова-тэхнічная канферэнцыя прафесарска-выкладчыцкага складу, навуковых супрацоўнікаў і аспірантаў БДТУ – 10 удзельнікаў;

- Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуская граматыка: ад Браслава Тарашкевіча да сучаснасці” – 2 удзельніка.

- Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Куляшоўскія чытанні” – 1 удзельнік;

-  ХХІІІ Міжнародная канферэнцыя “Шлях да ўзаемнасці = Droga ku wzajemnośći” – 1 удзельнік;

- Міжнародная навуковая канферэнцыя “Гістарычнае мовазнаўства ў кантэксце міждысцыплінарных даследаванняў” – 1 удзельнік;

-  ІІІ Міжнародны форум «Скарынаўскія чытанні 2017: кніга ў медыйнай прасторы» – 5 удзельнікаў;

- XIХ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Технологии обучения русскому языку как иностранному и диагностика речевого развития» – 3 удзельніка;

- Семінар “Навуковае і вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйных праграм у аспектах вывучэння беларускай мовы” – 1 удзельнік;

- IV Рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Активные методы обучения и инновационные технологии в процессе преподавания русского языка как иностранного»  – 5 удзельнікаў;

- Семінар Беларускага грамадскага аб’яднання выкладчыкаў рускай мовы як замежнай – 1 удзельнік.

Выступленні на радыё:

  1. Шчасная, К.Д. Каардынацыя лічэбнікаў з назоўнікамі: перадача “Скарбы роднай мовы” / К.Д. Шчасная // радыё замежнага вяшчання "Беларусь".- Дата эфіру: 27.08.2017
  2. Ганчарэнка, К.Д. Утварэнне дзеясловаў загаднага ладу радыё замежнага вяшчання "Беларусь" перадача “Скарбы роднай мовы” / К.Д. Шчасная // радыё замежнага вяшчання "Беларусь". – Дата эфіру: 29.10.2017

Шырокі спектр навуковай тэматыкі быў прадстаўлены пры падрыхтоўцы і правядзенні студэнцкіх навуковых канферэнцый. За 2017 год праведзена 9 навукова-практычных студэнцкіх канферэнцый, у якіх прынялі удзел 188 студэнтаў.

На рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых прац прадстаўлена 5 студэнцкіх навуковых работ; 230 работ прадстаўлены на ўніверсітэцкі конкурс навукова-даследчых і творчых работ студэнтаў і магістрантаў “Вечна жыві і квітней, Беларусь”; на Міжнародны конкурс навуковых работ студэнтаў і навучэнцаў у галіне прынттэхнологій і медыякамунікацый накіраваны 4 работы;   у конкурсе чытальнікаў, які праводзіўся ў межах І Міжнародных VII Рэспубліканскіх студэнцкіх чытанняў «Диалог языков и культур» (БДМУ)  удзельнічала 20 студэнтаў.

 

2016 г.  Вучэбна-метадычныя падыходы ў навучанні мове і літаратуры ў тэхнічнай ВНУ: маніторынг назапашанага вопыту, выпрацоўка новых алгарытмаў.

Колькасныя паказчыкі навуковай дзейнасці

супрацоўнікаў кафедры беларускай філалогіі БДТУ за 2016 год

Па навуковай тэме выдадзены 28 друкаваных прац, у іх ліку:

УМК (электронны варыянт) – 1;
навуковых артыкулаў – 12;
тэзісаў – 13;
матэрыялаў канферэнцый – 2.

Выкладчыкі бралі ўдзел у 8 мерапрыемствах:

- 80-я навукова-тэхнічная канферэнцыя прафесарска-выкладчыцкага складу, навуковых супрацоўнікаў і аспірантаў БДТУ – 8 удзельнікаў;

- ХХІІ навукова-метадычная канферэнцыя «Праблемы і асноўныя напрамкі развіцця вышэйшай тэхнічнай адукацыі» – 5 удзельнікаў.

- навукова-метадычны семінар «Актуальные проблемы организации учебного процесса и обучения иностранных граждан в высших учебных заведениях» – 2 удзельнікі;

- VII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Теория и практика преподавания русского языка как иностранного: достижения, проблемы и перспективы развития» – 2 удзельнікі;

- XLIV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Научная дискуссия: вопросы филологии, искусствоведения и культурологи» – 1 удзельнік;

- III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальные проблемы лингвистики и лингводидактики» – 1 удзельнік;

- Першы Міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры – 1 удзельнік;

- паседжанне Прэзідыума Беларускага грамадскага аб’яднання выкладчыкаў рускай мовы як замежнай – 1 удзельнік.

Выкладчыкі кафедры прынялі ўдзел у рабоце :

журы па правядзенні алімпіяды “Русский язык – путь к знаниям” (секцыя 5) сярод студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей 3-5 курсаў і магістрантаў (1 выкладчык);
журы Конкурсу навукова-даследчых работ навучэнцаў сярэдніх навучальных устаноў Ленінскага раёна г. Мінска, секцыя “Лінгвістыка (беларуская і руская мовы) (2 выкладчыкі).

Шырокі спектр навуковай тэматыкі быў прадстаўлены пры падрыхтоўцы і правядзенні студэнцкіх навуковых канферэнцый. За 2016 год праведзена 7 навукова-практычных студэнцкіх канферэнцыі, у якіх прынялі удзел 143 студэнты.

На рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых прац прадстаўлена 5 студэнцкіх навуковых работ; 42 работы прадстаўлена на ўніверсітэцкі конкурс навукова-даследчых і творчых работ студэнтаў і магістрантаў “Вечна жыві і квітней, Беларусь”; на конкурс навукова-даследчых і творчых работ “Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў”, ініцыяваны ўстановай «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”» і РВУ «Выдавецкі Дом “Звязда”»,  накіравана  3 работы, адна з якіх уяўляе калектыўную працу членаў гуртка “Памяць”.

 

 

Научно-исследовательская работа студентов

Ва ўніверсітэцкім конкурсе “Лепшая студэнцкая работа – 2020” 2 работы адзначаны І катэгорыяй.

На ўніверсітэцкі конкурс навукова-даследчых і творчых прац студэнтаў па грамадскіх і гуманітарных навуках, прысвечаны 75-ай гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і 90-годдзю БДТУ, прадстаўлена 44 работы. Дыплом І ступені атрымалі 2 работы, Дыплом ІІ ступені –2 работы, Дыплом ІІІ ступені – 7 работ.

Артыкул   Валкалоўскай Я.І. надрукаваны ў зборніку навуковых работ студэнтаў Рэспублікі Беларусь «НИРС 2019» (БДУ, 2020).

Праведзены навукова-практычныя канферэнцыі студэнтаў:

Мая зямля, мая радзіма завецца светла: “Беларусь”!
Мая малая радзіма.
Праз пекла вайны – да Перамогі.
Мая малая радзіма.
Русский язык – путь к взаимопониманию и согласию.

Па выніках канферэнцый, праведзеных у межах 71-й навукова-практычнай канферэнцыі студэнтаў і магістрантаў БДТУ, апублікаваны тэзісы (1) і матэрыялы (2).

Пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры студэнты прынялі ўдзел у шэрагу канферэнцый:

Міжнародная навуковая канферэнцыя “Молодые исследователи  – регионам”.
VІ Міжвузаўская навукова-практычная канферэнцыя курсантаў і студэнтаў “Мова і культура як нацыянальны здабытак у полікультурнай прасторы”.
ХІІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і маладых вучоных “Беларусь в современном мире”.
 VIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў і магістрантаў “Молодость. Интеллект. Инициатива”.

Да Міжнароднага дня роднай мовы былі прадстаўлены творчыя работы беларускіх студэнтаў.

Праведзены:

акцыя “Маё любімае беларускае слова”, выстава “Асэнсаванне спрадвечнага” (творчыя працы студэнтаў, прысвечаныя Ф. Скарыну),
конкурсы творчых работ:

“Адвечнае застаецца” (ілюстраванні шырокавядомай цытаты Францыска Скарыны пра любоў да Радзімы),

 “Прыказкі, прымаўкі і фразеалагізмы нашымі вачыма”;  

“Па старонках любімых твораў”,

“Мая малая радзіма”.

 Падрыхтаваны рукапісы тэрміналагічных слоўнікаў па розных спецыяльнасцях.

Падрыхтаваны матэрыялы пад рубрыкай “Зямля пад белымі крыламі” – творчыя работы, прысвечаныя 90-годдзю з дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча (партрэты пісьменніка, ілюстрацыі да вершаваных і празаічных тэкстаў гэтага аўтара і інш.). 

 

За 2019 год праведзена 10 навукова-практычных студэнцкіх канферэнцый, у якіх прынялі удзел 137 студэнтаў.

На Рэспубліканскі конкурс навуковых студэнцкіх прац па гуманітарных, тэхнічных і прыродазнаўчых навуках накіравана 1 навуковая праца (Кіраўнік Русак В.У.). Па выніках конкурсу 2018 г. работа  Ждановіч Ю.Д. адзначана ІІ кат. (навуковыя кіраўнікі – Русак В.У.,  Міксюк Р.В.), работа Каравацкай К.М. – ІІІ кат. (навуковы кіраўнік Федарцова Т.М.).

На Міжнародны конкурс студэнцкіх навуковых работ «Моладзь і паліграфія» накіравана 2 навуковыя работы (кіраўнікі Русак В. У., Гусева В. М.). Па выніках конкурсу работы студэнтаў адзначаны граматамі за ўдзел.

На Міжнародны конкурс навуковых работ студэнтаў і навучэнцаў у галіне прынттэхналогій і медыякамунікацый, прысвечаны Году кнігі ў СНД і 20-годдзю кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій БДТУ, было накіравана 2 работы, якія атрымалі ІІІ катэгорыю.

На ўніверсітэцкі конкурс навукова-даследчых і творчых прац студэнтаў па грамадскіх і гуманітарных навуках, прысвечаны 75-ай гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўлена 79 работ. Дыплом І катэгорыі атрымала 1 работа, Дыплом ІІ катэгорыі –12 работ, Дыплом ІІІ – 8 работ.

Ва ўніверсітэцкім конкурсе “Лепшая студэнцкая работа – 2019” 1 работа адзначана Дыпломам І ступені.

На ХХІ Міжнародны навукова-даследчы конкурс “Лучшая студенческая статья  – 2019” (РФ, Пенза) накіравана 1 работа; атрыманы Дыплом І ступені (артыкул апублікаваны ў зборніку артыкулаў).

Па выніках Рэспубліканскага конкурсу “Аўтограф” (2018 г.) 1 работа адзначана Дыпломам ІІ ступені ў намінацыі “Паэзія”.

Пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры студэнты прынялі ўдзел у шэрагу канферэнцый:

  1. Міжнародны форум “Молодые исследователи  – регионам” (23-24.04.19), Волагда  – 3 даклады + 3 публікацыі;
  2. Міжнародная канферэнцыя маладых навукоўцаў выдавецка-паліграфічнай галіны “Друкарство молоде-2019” (2.04.19), Кіеў  – 1 даклад + 1 публікацыя.
  3. V Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя курсантаў і студэнтаў “Мова і культура як нацыянальны здабытак у полікультурнай прасторы” (21.03.2019), Мінск, ВА РБ – 5 дакладаў + 5 публікацый.
  4. Рэспубліканская навукова-практычная інтэрнет-канферэнцыя «Медиакоммуникации в XXI веке: традиции и новации» (14.03.2019), Гродна  – 1 дакл.+1 публікацыя.
  5. ІХ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “К вершинам познания” (16.05.2019), РФ, Тюмень – 1 даклад +1 публікацыя (у друку).
  6. Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя “Наука. Технология. Производство-2019» (15-19.04.2019), РФ, Салават – 1 даклад +1 публікацыя.
  7. IV Міжнародны  форум “Скарынаўскія чытанні 2019” (24-25.09.2019), Мінск, БДТУ  – 1даклад +1 публікацыя.
  8. ХХІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Фундаментальные и прикладные научные исследования” (12.03.2019), РФ, Пенза – 1 даклад + 1 публікацыя.

21 лютага 2019 г. былі праведзены святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы. Кафедра сумесна з бібліятэкай БДТУ  арганізавала выставу, на якой былі прадстаўлены творчыя работы беларускіх студэнтаў і замежных навучэнцаў, а таксама беларускамоўныя кнігі айчынных і замежных аўтараў. Былі праведзены акцыя “Маё любімае беларускае слова”, конкурс чытальнікаў “Чытаем разам!”, выстава “Асэнсаванне спрадвечнага” (творчыя працы студэнтаў, прысвечаныя Ф. Скарыну).

Былі праведзены конкурсы творчых работ: “Асэнсаванне спрадвечнага”; “Прыказкі, прымаўкі і фразеалагізмы нашымі вачыма”; “Па старонках любімых твораў”, “Мая малая радзіма”.    

 

За 2018 год праведзена 10 навукова-практычных студэнцкіх канферэнцый, у якіх прынялі удзел 136 студэнтаў.

На рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых прац прадстаўлена 3 студэнцкія навуковыя работы; 84 работы прадстаўлены на ўніверсітэцкі конкурс навукова-даследчых і творчых работ студэнтаў і магістрантаў “Вечна жыві і квітней, Беларусь”; на Рэспубліканскі конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў “Аўтограф” накіравана 16 работ; на конкурс навукова-даследчых і творчых работ на тэму “Тут родныя трымаюць карані”, прымеркаваны да Года малой радзімы, было даслана 4 работы; на конкурс завочных навукова-даследчых работ у межах VIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «К вершинам познания» накіраваны 3 работыЗа 2017 год праведзена 9 навукова-практычных студэнцкіх канферэнцый, у якіх прынялі удзел 188 студэнтаў.

На рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых прац прадстаўлена 5 студэнцкіх навуковых работ; 230 работ прадстаўлены на ўніверсітэцкі конкурс навукова-даследчых і творчых работ студэнтаў і магістрантаў “Вечна жыві і квітней, Беларусь”; на Міжнародны конкурс навуковых работ студэнтаў і навучэнцаў у галіне прынттэхнологій і медыякамунікацый накіраваны 4 работы;   у конкурсе чытальнікаў, які праводзіўся ў межах І Міжнародных VII Рэспубліканскіх студэнцкіх чытанняў «Диалог языков и культур» (БДМУ)  удзельнічала 20 студэнтаў. 

 

За 2016 год праведзена 7 навукова-практычных студэнцкіх канферэнцыі, у якіх прынялі удзел 143 студэнты.

На рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых прац прадстаўлена 5 студэнцкіх навуковых работ; 42 работы прадстаўлена на ўніверсітэцкі конкурс навукова-даследчых і творчых работ студэнтаў і магістрантаў “Вечна жыві і квітней, Беларусь”; на конкурс навукова-даследчых і творчых работ “Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў”, ініцыяваны ўстановай «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”» і РВУ «Выдавецкі Дом “Звязда”»,  накіравана  3 работы, адна з якіх уяўляе калектыўную працу членаў гуртка “Памяць”.