Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОИВР
Наука
Навука

БДТУ з’яўляецца не толькі адной з вядучых адукацыйных устаноў
Рэспублікі Беларусь, але і буйнейшым навуковым і даследчым цэнтрам.

Па выніках ацэнкі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта рашэннем міжведамаснай камісіі па акрэдытацыі навуковых арганізацый № 52 ад 04 жніўня 2011 г. ўстанове адукацыі “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт” выдадзена пасведчанне аб акрэдытацыі ў якасці навуковай арганізацыі № 52 ад 15 жніўня 2011 года з занясеннем універсітэта ў Рэестр акрэдытаваны навуковых арганізацый Рэспублікі Беларусь.Навуковыя даследаванні ва ўніверсітэце выконваюцца ў адпаведнасці з асноўнымі кірункамі навуковай дзейнасці БДТУ на 20112015 гады, адпаведнымi асноўным напрамкам навукова-тэхнічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь, Праграмай развіцця Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта на 2011-2015 гады.Навуковая дзейнасць ва ўніверсітэце ажыццяўляецца навукова-даследчай часткай (НДЧ), якая складаецца з 38 навукова-даследчых лабараторый і выпрабавальных цэнтраў; навукова-даследчых груп пры кафедрах; аддзелаў НДЧ, а таксама груп, якiя ствараюцца ў адпаведных службах універсітэта. 

У структуры ўніверсітэта ў якасці самастойных падраздзяленняў функцыянуюць Орган па сертыфікацыі дрэваапрацоўчага абсталявання і інструментаў, Выпрабавальны цэнтр экалагічнага кантролю, Выпрабавальны цэнтр дрэваапрацоўчага абсталявання і інструмента, НДЛ вогнеаховы будаўнічых канструкцый і матэрыялаў, Даследчая лабараторыя па кантролі якасці харчовых прадуктаў, якія акрэдытаваныя ў Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь і ўключаныя ў Рэестр сістэмы. Універсітэт акрэдытаваны ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь у якасці арганізацыі-энергааўдытара з аказаннем паслуг па энергетычным абследаваннi арганізацый. Акрамя акрэдытаваных суб'ектаў у структуры ўніверсітэта функцыянуе Кансалтынгавы цэнтр па сістэмах менеджменту, які зарэгістраваны Дзяржстандартам Рэспублікі Беларусь на права правядзення кансалтынгавай дзейнасці ў галіне сістэм менеджменту. 

Універсітэтам штогод выконваюцца навуковыя даследаванні і распрацоўкі па больш як 400 навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работах. Навукоўцы ўніверсітэта выконваюць заданні ў рамках дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў НАН Беларусі, дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм, праграм Саюзная дзяржавы i рэгіянальных НТП. У якасці галаўной арганізацыі-выканаўца на працягу шэрагу гадоў універсітэт выконваў дзяржаўныя навукова-тэхнічныя праграмы (ДНТП) у галіне ляснога комплексу: “Драўняныя рэсурсы”, “Лес― экалогія і рэсурсы”, “Лясы Беларусі і іх рацыянальнае выкарыстанне”, “Лясы Беларусі”, “Кіраванне лясамі і рацыянальнае лесакарыстанне”.

У цяперашнi час універсітэт выступае ў якасці галаўной арганізацыі ― выканаўца ДНТП “Лясы Беларусі ― прадуктыўнасць, устойлівасць, эфектыўнае выкарыстанне”,  а таксама падпраграмы “Гальванічныя тэхналогіі і абсталяванне”  ДПНД “Механіка, тэхнічная дыягностыка, металургія”. Універсітэт выконвае сем праектаў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011–2015 гады, аднесеных да катэгорыі найважнейшых інавацыйных праектаў.

Cпектр навуковых даследаванняў навукоўцаў універсітэта достаткова шырокі і разнастайны. Ён уключае перспектыўныя матэрыялы, прагрэсіўныя імпартазамяшчальныя, экспартаарыентаваныя, рэсурса- і энергазберагальныя тэхналогіі, а таксама сучасныя фундаментальныя даследаванні ў хімічнай, лясной, лесатэхнічнай галінах, эканоміцы і паліграфіі.

  

З удзелам навукоўцаў універсітэта распрацаваны такія важныя для вызначэння перспектыўнага развіцця рэспублікі дакументы, як “Лясны кодэкс”, “Стратэгічны план развіцця лясной гаспадаркі Беларусі”, “Канцэпцыя ўстойлівага развіцця лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь да 2015 года”, “Канцэпцыя развіцця канцэрна “Беннафтахім” да 2015 года”, Дзяржаўная праграма “Шматмэтавае выкарыстанне лясоў на перыяд да 2015 года”.

Па выніках выкананых навуковых даследаванняў і распрацовак штогод публікуецца больш за  2000 навуковых артыкулаў, выдаецца 9 нумароў навуковага часопіса “Труды БГТУ”, падаецца больш за 60 заявак на вынаходствы і карысныя мадэлі.

На  выставах розных узроўняў супрацоўнікамі  ўніверсітэта штогод прадстаўляецца больш за 500 экспанатаў. На базе ўніверсітэта штогод праводзiцца да 20 навукова-тэхнічных канферэнцый і навуковых семінараў. У цяперашнi час дзейнічае 147 дагавароў аб супрацоўніцтве ўніверсітэта з замежнымі ўніверсітэтамі і навуковымі цэнтрамі.  

Падрыхтоўка кадраў вышэйшай кваліфікацыі ва ўніверсітэце праводзіцца праз аспірантуру, саскальніцтва і дактарантуру па 36 навуковых спецыяльнасцях. Ва ўніверсітэце функцыянуе пяць саветаў па абароне дысертацый, створана 18 навукова-педагагічных школ у галіне сельскагаспадарчых, біялагічных, фізічных, хімічных і тэхнічных навук. Штогод супрацоўнікамі ўніверсітэта абараняецца больш за 20 кандыдацкіх і 2–3 доктарскія дысертацыі. Студэнты ўніверсітэта (штогод больш за 40% ад агульнай колькасці студэнтаў дзённай формы навучання) актыўна ўдзельнічаюць у розных формах НДРС: аглядах-конкурсах, навукова-тэхнічных канферэнцыях, выставах, гаспадарча-дагаварных і дзяржбюджэтных НДР, працуюць у 127 студэнцкіх навуковых аб’яднаннях.

Высокая прафесійная кваліфікацыя навуковых кадраў, наяўнасць сучаснай матэрыяльна-тэхнічнай базы, значнасць дасягнутых пры выкананнi НДДК(Т)Р вынікаў дазваляе павялічваць уклад ўніверсітэта ў паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу і забеспячэнне ўстойлівага, навукова абгрунтаванага росту эканомікі Рэспублікі Беларусь.