Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОВРМ
Наука
Звяратюся да сябе, звяртаюся да цябе, звяртаюся да вас...
Шэрае неба, шэрыя вуліцы, шэрыя людзі. У душу закраўся неспакой, і яна таксама стала шэрай. Боль пранізвае сэрца, яго немагчыма суняць, нават і не ведаеш, адкуль шукаць паратунку. Неспадзявана ў думках праносіцца цёплае слова матуля, так, менавіта яна здолее суняць боль, а  душа зноў стане ціхім прытулкам нашых мар і надзей. У самыя цяжкія моманты нашага жыцця ўсе думы звяртаюцца да матулі, таму што толькі яна можа сцішыць крывавыя раны душы. А калі нам добра, калі ўсё хораша атрымоўваецца ці многія з нас імкнуцца падзяліцца з ёю сваімі поспехамі? Але ж часцей за ўсё менавіта поспех, гонка за кар’ерным ростам замяняе тое, што проста немагчыма замяніць, а менавіта — маці. Так, гэта вельмі жудасна гучыць, ды ўсё ж — праўда.

У дваццаць першым стагоддзі тэмп жыцця стаў вельмі імклівым, мы не заўважаем, як праходзяць дні, з якіх складаюцца гады, якія гэтаксама непрыкметна прабягаюць перед вачыма, нашы вочы сляпыя, яны не бачаць іх. Справы, справы... Перш за ўсё мы выконваем свае прафесійныя абавязкі, а потым — усе іншыя, у апошнюю чаргу — прыватныя. А між тым маці чакае, спачувае нам, моліцца за нас Усявышняму. Паралельна з цягам часу рукі матулі становяцца больш шурпатымі, валасы сівым, усмешка маркотнай, твар задуменным, ды толькі вочы такія ж ласкавыя, поўныя шчырай любові. Мы прыязджаем, мы ад’язджаем, а матуліны вочы поўныя смутку і жалю.

А ці шмат патрэбна для таго, каб матчын твар усміхнуўся, стаў светлым і ўрачыстым: не, не шмат... Усяго толькі ўвагі і шчырасці сэрца. Толькі успомніце, як зачароўвала калыханка, якую пела маці, як захапляла  незвычайная казка, якая лілася цудоўным водарам з матчыных вуснаў. Рукі цёплыя і грубыя, моцныя і трапяткія, колькі разоў кажны з нас хаваў сваю тугу ў гэтай неабдымнай прасторы цеплыні . Усю вясёлку пачуццяў маці аддае нам. Наш абавязак у тым, каб гэта вясёлка ніколі не страціла сваёй шматколернасці, а для гэтага яе неабходна наталяць шчырым пачуццём сыноўняй удзячнасці.

Звяратюся да сябе, звяртаюся да цябе, звяртаюся да вас... Не забывайце сваіх матуль. Дарыце ім сваю душу, яна адзіная для вас дваіх. Няхай брыльянцікі шчасця блічшаць у люстры душы — вачах. Не адкладвайце справу дабра на заўтрашні дзень, бо ён можа быць вечным, а можа, і не быць. Дарыце шчасце матулі, бо гэта шчасце — ваша.


Опубликовано: 20.05.2014
Больше по рубрике
Знакомство с будущей профессией
10.12.2014
Дзень двух музеяў
04.12.2014
Цудоўны свет роднай прыроды
26.11.2014
Музей Янкі Купалы: перачытваем класіку разам
25.11.2014
Батлейка: майстар-клас у “Паўночных Афінах” Беларусі
24.11.2014
Мама. Мамочка. Мамулечка.
14.10.2014
Зорка славацкай паэзіі – Гвездаслаў
10.10.2014
IV Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі
07.10.2014
У госці да Купалы
01.10.2014
Природа - наш второй дом
27.09.2014