Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОВРМ
Наука
Свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета»

27 ліпеня 2014 года загадчык кафедры беларускай філалогіі БДТУ дацэнт Трус Мікалай Валянцінавіч прыняў удзел у рэспубліканскім свяце паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета», якое праходзіла ў вёсцы Ракуцёўшчына Маладзечанскага раёна.

Летам 1911 года тут адпачываў Максім Багдановіч. Пасля Ракуцёўшчына малады творца з Яраслаўля адчуў сябе сапраўдным беларускім паэтам, выспеліў задуму зборніка «Вянок» (Вільня, 1913).

27 ліпеня 1994 года быў адкрыты для наведвальнікаў музейны комплекс “Фальварак Ракуцёўшчына”. У 1999 годзе, дзякуючы намаганням М.В. Труса (у той час дырэктара Літаратурнага музея М. Багдановіча), ён быў уключаны ў рэестр гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

У мерапрыемстве бралі ўдзел вядомыя беларускія пісьменнікі, навукоўцы і дзеячы культуры: Анатоль Бутэвіч, Эдуард Агуновіч, Віктар Шніп, Людміла Рублеўская, Серж Мінскевіч, Зміцер Арцюх і інш.

Арганізатарамі свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета” выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт.

                                      

                                   

                                     
 
                                    


Опубликовано: 28.07.2014
Больше по рубрике
Кто владеет информацией — тот владеет ситуацией
07.11.2013
ИЭФ на ТВ
07.11.2013
Всем встать! Суд идет
23.10.2013
На пути к дипломному проектированию
06.10.2013