Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОВРМ
Наука
“Ад Бога дадзена нам мова”

Тыдзень роднай мовы стартаваў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Пачаўся ён з конкурсу чытальнікаў “Каласы роднай мовы”, праведзенага 16 лютага 2017 года дацэнтам кафедры беларускай філалогіі Федарцовай Тамарай Мікалаеўнай у 7 групе факультэта ХТіТ і 6 групе факультэта ТАР.

Шчыра і натхнёна гучалі вершы беларускіх паэтаў пра мову, Радзіму і хараство роднага краю. Першае месца студэнцкае журы аднагалосна прысудзіла Ірыне Куліш за майстэрскае прачытанне верша Максіма Танка “Слімак”. Пераможцам у намінацыі “Уласныя творы” стаў Аляксандр  Маргелаў, які прэзентаваў мастацкую замалёўку пра сваю малую радзіму  аграгарадок “Новыя Саматэвічы”. У рабоце аўтар падкрэсліў, што, хаця радзіма Аркадзя Куляшова, вёска Саматэвічы, і засталася ў зоне адсялення, людзі ў гонар знакамітага земляка адрадзілі гэту назву на новай тэрыторыі.

Сярод лепшых чытальнікаў вызначыліся таксама Дар’я Міхасёва, Кацярына Семянькова, Глафіра Атрошчанка, Ганна Ясюкевіч, Дзмітрый Пінчук і Дзмітрый Лабковіч

Затым студэнтам была прапанавана цікавая віктарына “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Пераможцамі сталі Надзея Петух і Васіліна Садомава.

Са студэнтамі 6 групы факультэта ТАР была праведзена таксама гульня “Апрані і накармі ляльку”. З гэтай мэтай  былі створаны дзве каманды. Каманда юнакоў з напісаных на дошцы найменняў выбірала беларускія старадаўнія і сучасныя стравы, а каманда дзяўчат – вопратку. Гульня падарыла студэнтам шмат вясёлых хвілін і сапраўднага задавальнення, а таксама дала магчымасць пашырыць свой слоўнікавы запас.

Усе  пераможцы былі адзначаны салодкімі прызамі.

    

      

    

    

    






Опубликовано: 17.02.2017
Больше по рубрике
Заняткі па беларускай мове (прафесійнай лексіцы) на базе дома прыроды негарэльскага вучэбна-доследнага лясгаса
11.10.2023
Знакомимся с культурой Беларуси
27.09.2023
Захаванне гістарычнай памяці
26.09.2023
Экскурсия в Государственный литературный музей Янки Купалы
23.06.2023
Ко Дню Победы
11.05.2023
Навуковы дэбют
03.05.2023
Экскурсия в Брест
27.04.2023
Экскурсия в Троицкое предместье
27.04.2023
Учить язык можно не только в аудитории
04.04.2023
Экскурсия в музей истории Великой Отечественной войны
31.03.2023