Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОВРМ
Наука
Літаратурныя чытанні да Міжнароднага дня роднай мовы

Літаратурны клуб “Ветліца” і бібліятэка праводзяць…

Літаратурныя чытанні

да Міжнароднага дня роднай мовы

21.01.23 г. Пачатак ў 14.20 Чытальная зала № 2

“Мова – кожнай нацыі аснова”

“Мова, пявучая родная мова, Уладарка нявызнаных скарбаў”…

Аляксей Зарыцкі

21 лютага – гэта дата Міжнароднага дня роднай мовы, якое па рашэнні ЮНЕСКА адзначаецца ў свеце 23-ці раз.

З гэтай нагоды на літаратурныя чытанні ва ўтульнай чытальнай зале бібліятэкі сабраліся студэнты літаратурнага клуба “Ветліца” і супрацоўнікі бібліятэкі.

Бібліятэкарам Нетылёвай А.Я. была наладжана выстава кніг беларускіх аўтараў. Удзельнікі клуба прачыталі вершы беларускіх паэтаў і ўласныя, вядучыя расказалі пра гісторыю свята і становішча родных моў у свеце.

З цікавасцю ўсе прагледзелі прэзентацыю, падрыхтаваную бангладэшскімі студэнтамі, дзе расказваецца пра барадзьбу за статус мовы ў Бангладэш, адкуль і пачалося святкаванне гэтага дня.

У заключэнне кіраўнік літаратурнага клуба Савіцкая Н.Я. правяла моўную размінку праз чытанне-дачытванне прыказак і прымавак, папрацавалі над развіццём асацыятыўнага мыслення, адгадваючы дасціпныя беларускія загадкі, удасканалілі літаратурнае маўленне, прагаварыўшы скорагаворкі на правільнае вымаўленне характэрных для беларускай мовы зацвярдзелых, цвёрдых і мяккіх зычных – дж, ч, р, ў, дз, ц, з, с. л.

Завяршылася літчытка віктарынай на тэму дня.

Радуе тое, што студэнты з ахвотаю выбіралі і чыталі вершы беларускіх паэтаў, слухалі Алішэра Наваі на ўзбекскай, засвоілі шмат новай інфармацыі,

разумеюць неабходнасць маўлення на роднай мове. А студэнт Міхаіл Лукша сваім вершам заклікае шанаваць і развіваць беларускую мову:

“Хай сцягам, шляхам, зоркай будзе мова,

А слова – ліхтаром, чароўнай ніткай”.

Праграма літчыткі

1. Уступнае слова кіраўніка (Савіцкая Н.Я.);

2. Верш. Аляксей Зарыцкі “Мова мая” (Савіцкая Н.Я.)

3. Гісторыя ўстанаўлення Міжнароднага дня роднай мовы. Становішча моў у сучасным свеце. (Вядучыя – Навіцкая Ксенія, 1 ХТТ; Кульша Дзмітрый, 3 ХТТ; Стэльмашонак Анастасія, 1 ХТТ).

4. Верш. Міхась Башлакоў “Тры лікі любові” (Крываногава Кацярына, 1 ПіМ);

5. Верш. Навум Гальпяровіч “Сон” (Цюшкевіч Паліна, 3 ПіМ);

6. Верш. Якуб Колас “Адступілася радасць мая ад мяне” (Лявончык Анастасія 1 ПіМ);

7.  Уласны верш на рускай мове (Лявончык Анастасія, 1 ПіМ);

8. Верш. Марыя Лебядзько “Аб маёй Беларусі” (Лебядзько Міхаіл, 2 ЛГФ);

9. Верш. Марыя Лебядзько “Мая краіна дарагая” (Стэльмашонак Анастасія, 1 ХТТ);

10. Уласны верш “І бачу склад даўно знаёмы” (Міхаіл Лукша - 3 ХТТ);

11. Верш на ўзбекскай мове. Алішэр Наваі. “Чаканне” (Сулнацілаеў Мірзіёд).

12. Прэзентацыя “Гісторыя ўстанаўлення Міжнароднага дня роднай мовы”.

13. Васіль Жуковіч “Незаменная” (Бараноўская Анастасія, 1 ХТТ);

14. Марыя Лебядзько “Добрае слова” (Наздрын-Платніцкая Марыя, 1 ХТТ);

15. Марыя Лебядзько “Разважанне” (Казко Валерыя, 1 ХТТ);

16. Уладзімір Караткевіч “Мова”(Кульша Дзмітрый, 3 ХТТ);

17. Рыгор Барадулін “Трэба дома бываць часцей” (Філіповіч Вікторыя, інжынер-праграміст);

18. Прыказкі, прымаўкі (Савіцкая Н.Я.).

19. Беларускія загадкі (Нетылёва А.Я., бібліятэка; Савіцкая Н.Я.);

20. Скорагаворкі (Савіцкая Н.Я.)

21. Віктарына (Савіцкая Н.Я.)

22. Заключнае слова кіраўніка клуба (Савіцкая Н.Я.).


Опубликовано: 22.02.2023
Больше по рубрике
С Днем единения народов Беларуси и России
29.03.2024
Члены оргкомитета утвердили программу Форума по БПЛА
28.03.2024
Состоялось заседание совета БГТУ
26.03.2024
Александр Гучок: Об актуальных вопросах подготовки высших научных кадров
20.03.2024
Открытие 88-й научно-технической конференции БГТУ
31.01.2024
Заседание совета БГТУ
31.01.2024
БГТУ должен развернуться в сторону высоких технологий
28.12.2023
28 ноября состоялось заседание совета университета
28.11.2023
Игорь Войтов награжден Почетной Грамотой администрации Ленинского района
14.09.2023
Флешмоб
08.09.2023