Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОВРМ
Наука
Сустрэча з акадэмікам Радзімам Гаўрылавічам Гарэцкім

19 снежня 2013 года ў БДТУ адбылася сустрэча з акадэмікам Радзімам Гаўрылавічам Гарэцкім, прэзентацыя яго новых кніг “Жыццёвы меланж” і “Лісты жыцця і кахання”, арганізаваныя кафедрай беларускай філалогіі.


Нядаўна патрыярх айчыннай і сусветнай навукі адзначыў сваё 85-годдзе. Павіншаваць шаноўнага юбіляра, а таксама пачуць цікавыя аповеды пра этапы яго жыццёвага і навуковага сталення сабраліся студэнты IV курса факультэта ВСіП.


Мастацкім упрыгожаннем вечарыны стала выступленне барда Таццяны Беланогай, лаўрэата шэрагу прэстыжных міжнародных конкурсаў. У аўдыторыі панаваў святочны настрой. Спявачка правяла некалькі віктарын па пытаннях гісторыі беларускай літаратуры і культуры, пераможцы атрымалі перадкалядныя падарункі. 

Даведка
Радзім Гарэцкі нарадзіўся 7 снежня 1928 г. у сям’і акадэміка Гаўрылы Гарэцкага. Пляменнік пісьменніка Максіма Гарэцкага. Скончыў геолага-разведачны факультэт Маскоўскага нафтавага інстытута. Доктар геолага-мінералагічных навук, акадэмік НАН Беларусі, замежны член Расійскай акадэміі навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР і шэрагу іншых навуковых і грамадскіх прэмій Беларусі і замежжа. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі. Заснавальнік беларускай школы тэктаністаў. Аўтар звыш 500 навуковых прац, шэрагу твораў, прысвечаных нацыянальнаму адраджэнню Беларусі.

Опубликовано: 23.12.2013
Больше по рубрике
С Днем единения народов Беларуси и России
29.03.2024
Члены оргкомитета утвердили программу Форума по БПЛА
28.03.2024
Состоялось заседание совета БГТУ
26.03.2024
Александр Гучок: Об актуальных вопросах подготовки высших научных кадров
20.03.2024
Открытие 88-й научно-технической конференции БГТУ
31.01.2024
Заседание совета БГТУ
31.01.2024
БГТУ должен развернуться в сторону высоких технологий
28.12.2023
28 ноября состоялось заседание совета университета
28.11.2023
Игорь Войтов награжден Почетной Грамотой администрации Ленинского района
14.09.2023
Флешмоб
08.09.2023