Белорусский государственный
технологический университет
Belarusian State Technological University
ОВРМ
Наука
“Строки, опалённые войной»…

Літаратурны клуб ”Ветліца” праводзіць

       “Строки, опалённые войной»…  Пад такой назвай 11.06.24 г. прагучала літаратурна-музыкальная кампазіцыя, прысвечаная творчасці беларускіх і рускіх паэтаў-франтавікоў, многія з якіх   у гэтым годзе маглі б адзначыць 100-гадовы юбілей.  Студэнты прачыталі  вершы  беларускіх паэтаў-франтавікоў і пасляваеннага пакалення Аркадзя Куляшова, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пімена Панчанкі, Максіма Танка, Рыгора Барадуліна, Васіля Зуёнка, Ніла Гілевіча, Анатоля Вярцінскага. Праспявалі “Баладу пра партызанку Галіну”, “Два полі”, адказалі на пытанні віктарыны.

     Другая частка  мерапрыемства была прысвечана рускай паэзіі. Успомнілі найбольш яркія творы Канстанціна Сіманава, Аляксандра Твардоўскага, Вольгі Бергольц, Веры  Інбер, Юліі Друнінай, Міхаіла Дудзіна, Булата Акуджавы, Ганны Ахматавай.

     Кажуць, што зброю можна адняць у ворага, але песню ў яго не адымеш. Гэта разумелі і адчувалі ўсе.  Таму песня была вельмі запатрабавана і на фронце, і ў тыле ворага. Яна дапамагала жыць і змагацца. Ужо на трэці дзень вайны як магутны заклік,  як урачыстая клятва разнеслася па прасторах Савецкага Саюза песня “Священная война” (Словы В. Лебедзева-Кумача, музыка А. Аляксандрава). Першымі песнямі Вялікай Айчыннай вайны сталі  “Огонёк” і “В лесу прифронтовом” М.Ісакоўскага,  “В землянке” А.Суркова, “Соловьи” М.Фацьянава і многія іншыя.

      Чыталі вершы, слухалі і спявалі песні Козел Андрэй, Іваноў Алег, Цяліца Ганна, Зубарэнка Уладзімір, Каралевіч Лізавета і Радзько Павел.

 

Інфармацыя і фота Савіцкай Н.Я.

 


Опубликовано: 19.06.2024
Больше по рубрике
Наш Минск — город-герой!
01.07.2024
Дан старт международному молодежному фотоконкурсу «Добровольчество без границ»
20.06.2024
Рекомендации спасателей во время жары
20.06.2024
Заседание Совета по идеологической и воспитательной работе БГТУ
17.06.2024
Посещение галереи национального декоративно-прикладного искусства
14.06.2024
«Удачной сессии, студент!»
13.06.2024
Памятка по защите от мошенников
07.06.2024
ПРОГРАММА ПРОФИЛАКТИКИ ПСИХИЧЕСКОГО ЗДОРОВЬЯ «СТОП-ДИСТРЕСС»
05.06.2024
Акция « День без табака»
05.06.2024
Дети на прицеле. Фильм ОНТ
04.06.2024