«По труду и честь»
Пад такім дэвізам 25.06.25 г. адбылося ўрачыстае пасяджэнне літаратурнага клуба “Ветліца”, прысвечанае падвядзенню вынікаў працы за навучальны год.
Актыўная праца членаў літаратурнага клуба па многіх напрамках дзейнасці: грамадзянска-патрыятычны праект “Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны БДТУ”, шматлікія мерапрыемствы да 80-годдзя Перамогі, Рэспубліканскія літаратурныя конкурсы, выставы, сустрэчы з паэтамі, літаратурныя вечары ў Тэхналагічным, прэзентацыі ўласных зборнікаў твораў, літаратурныя чытанні, канцэртная дзейнасць у БДТУ і арганізацыях г. Мінска і інш.
Кіраўнік літаратурнага клуба Савіцкая Н.Я. паведаміла аб выніках дзейнасці клуба. Прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай працы Гапанюк Д.У. уручыў дыпломы ўдзельнікам і пераможцам рэспубліканскага літаратурнага конкурса “Аўтограф” (21 дыплом), рэспубліканскага конкурса “Родник духовного наследия” ( 8 дыпломаў), а таксама граматы БДТУ за плённую працу ў “Ветліцы” на працягу года (14 грамат).
Да новых сустрэч і творчай працы ў наступным навучальным годзе.
Кіраўнік літаратурнага клуба “Ветліца” Н.Я.Савіцкая