Почта университета Телефонный справочник
                  RU   EN    CN   Вход
                      RU   EN    CN  
Кафедра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій. Жодзіна. Алімпіяда

 

Горад Жодзіна з 9 па 12 студзеня 2023 г. стаў цэнтрам алімпіяднага руху Мінскай вобласці. Тут прайшоў ІІІ тур рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў па беларускай мове і літаратуры. У ім прынялі ўдзел 74 вучні з усіх раёнаў Міншчыны.

У склад журы былі запрошаны прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук, БДПУ імя М. Танка, БДУ, лепшыя настаўнікі Мінска і Мінскай вобласці. Узначальваў журы прадстаўнік БДТУ – загадчык кафедры РВТ Уладзімір КУЛІКОВІЧ.

Падчас алімпіяды вучні не толькі выконвалі заданні, але і пабывалі на БелАЗе, наведалі ОАО “Світанак”.

Старшыня журы правёў прафарыентацыйную гутарку з адзінаццацікласнікамі, падчас якой пазнаёміў прысутных з напрамкамі падрыхтоўкі спецыялістаў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, а таксама са спецыфікай работы рэдактара ў сучасных умовах.

 


 
 

 

 
 
 

 

Опубликовано: 19.01.2023