4.11.2025 г. у літаратурным клубе “Ветліца” была праведзена Акцыя: ”Чытаем разам!”, прысвечаная 95-годдзю БДТУ. Тэма чытанняў: “Слаўся наш БДТУ!”. Удзельнікі акцыі прачыталі вершы, прысвечаныя БДТУ, напісаныя да юбілеяў універсітэта студэнтамі, аспірантамі, выкладчыкамі і супрацоўнікамі, якія надрукаваны ў літаратурна-мастацкіх альманахах “AVE” (Адраджэнне. Вера. Еднасць) , № 2, 2004 г.; № 4, 2006 г.; № 7, 2012 г.; № 10, 2020 г.
З вуснаў студэнтаў прагучалі вершы-прысвячэнні прафесараў Мікалая Вырко і Аляксея Саламонава, дацэнта Міхаіла Наскаўца (аўтар слоў гімна БДТУ), старшага выкладчыка Рэгіны Міксюк, гасцей клуба Галіны Лукша і Сяргея Маціна, аспіранткі (на час публікацыі) Вольгі Коваль , студэнтаў Марыі Гайдуковай, Аксаны Дэц, Валерыі Крукавай, Тамары Падалякавай, Аляксандра Рафаловіча, Крысціны Сікірыцкай і Паўла Шышковіча.
У заключэнне студэнты адказалі на пытанні віктарыны, звязаныя з гісторыяй і сучаснасцю БДТУ.

Кіраўнік літаратурнага клуба “Ветліца” Н. Я. Савіцкая