Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
Belarusian State Technological University
АВРМ
Навука
Выстава замежных студэнтаў у БДТУ. Погляд з боку і дыялог культур

Сёння ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце адкрылася выстава, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца кожны год 21 лютага.

Гэтае свята, абвешчанае ЮНЕСКА ў 1999 годзе, накіраванае на падтрымку моўнай і культурнай разнастайнасці.  Яно спрыяе захаванню рэдкіх моў, якія знаходзяцца на мяжы знікнення, і папулярызацыі шматмоўя. У гэты дзень адбываюцца лекцыі, конкурсы і акцыі, звязаныя з захаваннем родных моў і культур.

Кафедра агульнаадукацыйных і прыродазнаўчых дысцыплін падрыхтавала яркую, каларытную выставу малюнкаў, якая стала насычанай платформай для нашых замежных студэнтаў, якія навучаюцца на падрыхтоўчым аддзяленні.

Галоўная ідэя мерапрыемства - падзяліцца часткай сваёй культуры і паказаць, як яны бачаць сваю родную краіну. На плакатах рабяты адлюстроўвалі традыцыі, славутасці і ўнікальныя асаблівасці сваіх дзяржаў. Гэтыя працы - не толькі творчыя праявы, але і магчымасць для душэўнага дыялогу, разумення і прызнання разнастайнасці свету. Дзякуючы такому праекту кожны можа ўбачыць, як замежныя студэнты бачаць сваю радзіму, што іх радуе і чым яны ганарацца..

Выстаўка размешчана на другім паверсе корпуса нумар 4 і прадоўжыцца да 21 лютага. Запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з культурай замежных студэнтаў, даведацца больш пра іх краіны і ўражанні, а таксама зразумець, як яны бачаць свет з пункту гледжання маладога пакалення.


Апублікавана: 20.02.2026