Беларускі дзяржаўны
тэхналагічны ўніверсітэт
Belarusian State Technological University
АВРМ
Навука
"Усебеларуская студэнцкая лыжня - 2026" - спаборніцтва сярод факультэтаў БДТУ

24 лютага 2026 года каманда Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта прыняла ўдзел у першым — унутрывузаўскім — этапе рэспубліканскага спартыўна-масавага мерапрыемства "Усебеларуская студэнцкая лыжня - 2026". Мерапрыемства прайшло на лыжаролернай трасе ў мікрараёне "Вяснянка" горада Мінска.
Гэты этап сабраў удзельнікаў з усіх факультэтаў універсітэта. Юнакі і дзяўчаты паказалі сілу, цягавітасць і майстэрства. Кожны факультэт выставіў сваіх найлепшых спартсменаў.

Па выніках гонкі ў асабістым заліку сярод дзяўчат на пастамент падняліся:
1. Гарбацэвіч Паліна - факультэт ЛІД
2. Гляк Анастасія - факультэт ЛХФ
3. Марчанка Карына - факультэт ЛХФ
Сярод юнакоў лідзіравалі:
1. Буры Дзяніс - факультэт ЛІД
2. Мураўскі Раман - факультэт ЛІД
3. Шкілёнак Зміцер — факультэт ТАР
У камандным заліку па выніках выступленняў факультэтаў месцы размеркаваліся наступным чынам:
1. факультэт ЛХФ
2. факультэт ЛІД/ПІМ
3. факультэт ТАр
4. факультэт ХТіТ
5. факультэт ІЭ
6. факультэт ФІТ
Малайцы, дзяўчптв і хлопцы!Вы годна прадставілі свае факультэты, паказаўшы сілу духу, камандны настрой і імкненне да перамогі.
Спадзяёмся, што вы пакажыце такія ж добрыя вынікі на фінальнай гонцы 28 лютага 2026 года.


Апублікавана: 27.02.2026